Вы тут

Лаўрэат — краязнаўца


Прэмію імя Аляксандра Дубко «За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва» Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта сёлета атрымалі 14 прадстаўнікоў творчых прафесій.


Узнагароду за дасягненні ў галіне мастацтва заснаваў колішні старшыня Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Дубко. Калі ж яго не стала, добрую традыцыю падтрымала ўдава Аляксандра Іосіфавіча — Эма Нікіфараўна, а пазней — абласныя ўлады. Падчас сёлетняй цырымоніі старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў адзначыў працу пісьменнікаў Гродзеншчыны па развіцці культуры, духоўнасці і маральнасці ў грамадстве.

Сярод уганараваных — і карэліцкая краязнаўца Святлана Кошур, сябар Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Яна ўжо другі раз лаўрэат прэміі імя А. І. Дубко: 15 гадоў таму, у 2002-м, творцу адзначылі як лепшага музейнага работніка вобласці (тады Святлана Андрэеўна была навуковым супрацоўнікам Карэліцкага раённага краязнаўчага музея).

Святлана Кошур — аўтар васьмі кніг краязнаўчай тэматыкі, асобных раздзелаў і артыкулаў для гісторыка-дакументальнай хронікі Карэліцкага раёна «Памяць» (2000). Краязнаўчыя выданні захоўваюцца ў бібліятэках не толькі Беларусі, але і замежжа. За кнігу «Залатая падкова Свіцязі» аўтарцы прысвоена званне «Пісьменнік года-2016».

Дзмітрый РАДЗІВОНЧЫК

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.