"Беларусь не задаволена таваразваротам у 77 млн долараў, які мы маем з Кастрамской вобласцю сёння", — заявіла міністр інфармацыі Лілія АНАНІЧ падчас сустрэчы з губернатарам гэтага расійскага рэгіёна Сяргеем СІТНІКАВЫМ.
Міністр бачыць перспектыву ў развіцці прамысловай кааперацыі, нарошчванні паставак харчовай прадукцыі, развіцці турызму, а таксама ў выкарыстанні магчымасцей сферы будаўніцтва.
Сёння дэлегацыя Кастрамской вобласці наведала прадпрыемства "Амкадор", тэхніка якога даўно пастаўляецца на рынак вобласці. У сваю чаргу, Сяргей Сітнікаў адзначыў, што беларусы ахвотна набываюць ювелірную прадукцыю, вырабленую ў Кастраме. На думку губернатара Кастрамской вобласці, у наступным годзе таваразварот можна павялічыць на 30—40%.
Вераніка ПУСТАВІТ
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!