Вы тут

Аптымізацыя ў Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі адбудзецца на 30%


Пра гэта паведаміла журналістам кіраўнік Адміністрацыі Наталля КАЧАНАВА па выніках праведзенай у кіраўніка дзяржавы нарады.


«Сёння разгледжаны гэтыя пытанні, прапанавана структура. Будзе скарочана каля 30% дзяржаўных служачых, якія працуюць у Адміністрацыі Прэзідэнта. Структура Адміністрацыі невялікая — гэта 108 дзяржслужачых у той новай штатнай колькасці, якую мы сёння прапанавалі», — заявіла Наталля Качанава.

Яна адзначыла: праца па аптымізацыі штатнай колькасці заўсёды няпростая, бо звязана з жыццём і лёсамі людзей. Зыходзячы з гэтага, скарачэнне збольшага адбудзецца за кошт вакансій, якія будуць вызваляцца ў сувязі з сыходам работнікаў на пенсію. Іншым паспрабуюць дапамагчы з працаўладкаваннем у іншыя арганізацыі і ўстановы, дзе будзе патрэба ў адпаведных спецыялістах.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыла, што да нарады было неабходна выпрацаваць прапановы па дзейснай структуры, якая дазволіла б меншай колькасцю людзей выконваць ускладзеныя на Адміністрацыю Прэзідэнта функцыі. Гэтыя меры таксама створаць умовы для павышэння зарплат пакінутым у штаце дзяржслужачым.

Аптымізацыя ў Адміністрацыі Прэзідэнта фактычна павінна адбыцца з 1 мая, калі ўступіць у дзеянне адпаведны ўказ, удакладніла кіраўнік Адміністрацыі. Але гэта толькі першы крок у рабоце па скарачэнні штатнай колькасці дзяржаўных органаў па ўсёй краіне.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Няпростая задача

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.