Вы тут

Самалёт Qаtаr Аіrwауs здзейсніў самы доўгі прамы пералёт


Самалёт авіякампаніі Qаtаr Аіrwауs, які вылецеў са сталіцы Катара Дохі, прызямліўся ў аэрапорце новазеландскага Окленда, упершыню здзейсніўшы самы доўгі ў свеце прамы камерцыйны пералёт.


Яго працягласць на адлегласць 14 535 кіламетраў склала 16 гадзін 20 хвілін. Адзначаецца, што з-за сустрэчнага ветру зваротны шлях, прызначаны на 7 лютага, можа заняць больш за 18 гадзін.

Пералёт выканаў самалёт Bоеіng 777—200, які мае 217 месцаў эканом-класа і 42 месцы бізнес-класа. За час пералёту ён перасек дзесяць часавых паясоў. У экіпаж лайнера ўвайшлі чатыры пілоты і 15 бортправаднікоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?