Вы тут

Мінчан запрашаюць палюбавацца начным небам


Выстава вядомага мінскага фатографа і астранома Віктара Малышчыца “Беларусь у абдымках зорак” адкрыецца 7 лютага ў Інстытуце тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ (пр. Незалежнасці, 24, аўд. 317). Пачатак у 18.00.


У экспазіцыі будуць прадстаўлены больш як 40 фотаздымкаў начнога неба. Іх асаблівасць у тым, што зоркі і колер неба зафіксаваныя ў антуражы знакавых архітэктурных збудаванняў нашай краіны. Напрыклад, Мірскі замак і неба з навальнічнымі хмарамі адлюстроўваюцца ў гладзі вады, якой запоўнены роў вакол гэтага абарончага збудавання 16 стагоддзя.

— Для мяне начное неба — самае таямнічае і хвалюючае відовішча, якое можна сустрэць на Зямлі. Сумна ўсведамляць, што мноства людзей нават не здагадваюцца, якім паўстае перад намі Космас удалечыні ад гарадскіх агнёў. Таму мая задача — паказаць часціцу гэтага хараства, каб падштурхнуць людзей звярнуць свой позірк да неба, — кажа фотамастак. Арганізатарамі выставы выступілі Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ і Цэнтр экалагічных рашэнняў.

Экспазіцыя будзе працаваць да 30 сакавіка. Уваход свабодны.

Надзея НІКАЛАЕВА

nikalaeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».