Вы тут

Італьянская "Майстэрня выдумак" завітае на Міжнародную кніжную выставу


Па традыцыі пасольства Італіі ў Мінску прадставіць свой стэнд на XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, якая пройдзе з 8 па 12 лютага 2017 года ў Нацыянальным выставачным цэнтры (праспект Пераможцаў, 14).


Упершыню ў ёй будзе ўдзельнічаць вядомы італьянскі пісьменнік, аўтар бестселераў і тэлевядучы Карла Лукарэлі і яго Школа празаічнага майстэрства "Майстэрня выдумак" (Bottega Finzioni). На італьянскім стэндзе можна будзе знайсці навінкі трох італьянскіх выдавецтваў: Alma Edizioni, Edilingua і Loescher: слоўнікі, падручнікі і іншую кніжную прадукцыю на італьянскай мове.

У сераду 8 лютага з 18.30 да 20.00 у Доме італьянскай мовы і культуры “Дантэ” адбудзецца дэтэктыўны майстар-клас з удзелам італьянскіх пісьменнікаў-выкладчыкаў "Майстэрні выдумак".

9 лютага вядомы стваральнік дэтэктываў Карла Лукарэлі прадставіць сваю краіну на III Міжнародным сімпозіуме літаратараў "Пісьменнік і час:пераемнасць у літаратуры”, арганізаваным Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

У пятніцу 10 лютага ў 16.00 на цэнтральнай пляцоўцы выставы Лукарэлі прэзентуе сваю новую кнігу "Італьянская інтрыга", урывак з якой будзе зачытаны на беларускай мове.

У рамках кніжнага кірмашу пры садзейнічанні пасольства Італіі ў Мінску дабрачынная арганізацыя Mani unite onlus перадасць кнігі ў дар Італьянскай медыятэцы, створанай пры Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С.Пушкіна

Таксама ў дні правядзення выставы Амбасада Італіі ў Мінску сумесна з Беларускім дзяржаўным універсітэтам арганізуе для студэнтаў творчыя заняткі з выкладчыкамі Школы празаічнага майстэрства "Майстэрня выдумак" і пісьменнікам Карла Лукарэлі.

Усе тры дні працы выставы наведвальнікі павільёна пасольства Італіі ў Мінску змогуць праверыць сваё веданне італьянскай літаратуры, прыняўшы ўдзел у віктарыне з прызамі -- кнігамі ад інтэрнэт- крамы замежнай літаратуры Lingva Store.

І, нарэшце, Карла Лукарэлі  і выкладчыкі "Майстэрні выдумак" стануць гасцямі праграмы "Наша раніца" на ОНТ, якая выйдзе ў эфір у суботу 11 лютага.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.