Вы тут

"Родная прырода" сабрала сяброў


Днямі часопіс "Роднай прырода" адзначыў свой 45 дзень нараджэння. На свята з нагоды юбілею выдання завіталі супрацоўнікі Міністэрства інфармацыі і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі іншых дзяржаўных устаноў, грамадскіх арганізацый, беларускія паэты, артысты і, канечне, аўтары часопіса.


З першых месяцаў свайго існавання (першы нумар "Роднай прыроды" быў падпісаны да друку 31 студзеня 1972 года) выданне аб’ядноўвала погляды як дзяржаўных прыродаахоўных ведамстваў, так і грамадскасці, прапагандавала рацыянальнае прыродакарыстанне, актыўную абарону жывёльнага і расліннага свету ад згубнага ўздзеяння чалавека. І сёння, як і 45 гадоў таму, у цэнтры ўвагі журналістаў-эколагаў: узаемаадносіны чалавека з прыродай, наступствы негатыўнага ўплыву безгаспадарчых адносін да навакольнага асяроддзя, аб’яднанне аднадумцаў – абаронцаў прыроды.

У віншавальным лісце да калектыва рэдакцыі міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч падкрэсліла: "За час свайго існавання часопіс "Родная прырода" набыў папулярнасць у экалагічным асяроддзі, стаў цікавым субяседнікам і кампетэнтным дарадцам для сваіх чытачоў, аўтарытэтнай пляцоўкай для самаадукацыі, абмену ўнікальным вопытам работы, ператварыўся ў сапраўдны экалагічны летапіс краіны".

– Розныя аўтарскія калектывы стваралі выданне на працягу гэтых гадоў, але высокі прафесіяналізм інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў на экалагічную тэматыку, у якіх разглядаюцца злабадзённыя пытанні аховы навакольнага асяроддзя і прапагандуюцца беражлівыя адносіны да прыроды, застаецца нязменным, – агучыла віншаванне міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэя Каўхуты начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Мінпрыроды Таццяна Еўдасёва.

Калектыў рэдакцыі "Роднай прыроды" павіншавалі дырэктар-галоўны рэдактар РВУ "Выдавецкі дом "Звязда" Павел Сухарукаў, дырэктар установы "Цэнтр экалагічных рашэнняў" Яўген Лабанаў, дырэктар грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Аляксандр Вінчэўскі, супрацоўнік дзіцячай бібліятэкі №10 г. Мінска Святлана Бахнова. Прывітальныя словы ад начальніка Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Сяргея Новікава перадала спецыяліст па сувязям з грамадскасцю інспекцыі Вольга Грамовіч.

Пра сваё знаёмства з "Роднай прыродай" і супрацоўніцтва з выданнем расказалі журналіст і перакладчык Алена Харашэвіч, прафесар акадэміі МУС Беларусі, доктар гістарычных навук Анатоль Шаркоў, пісьменнік Уладзімір Мазго, жонка Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Румыніі ў Рэспубліцы Беларусь Надзя Машану.

Падчас свята госці разам з галоўным рэдактарам часопіса Аленай Стэльмах "прачыталі" святочную "Калонку рэдактара", даведаліся, як стаць умелым падарожнікам, ад аўтара "Школы юнага Рабінзона" Аляксандра Піскунова. Супрацоўнікі рэдакцыі таксама запрасілі прысутных на свяце стаць удзельнікамі рэспубліканскага экалагічнага праекта па перапісу старых дрэў і правялі майстар-клас – са старых, непатрэбных часопісаў госці зрабілі экаручкі.

Сапраўдным упрыгажэннем свята сталі вершы і песні пра прыроду ад беларускіх паэтаў і спевакоў Яўгена Хаменкі і Канстанціна Цыбульскага, а таксама творы паэта Навума Гальпяровіча, які стаў першым госцем часопіса ў межах праекта "Паэзія жывых гукаў".

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».