Вы тут

Што пасеяць на расаду ў лютым?


Большую частку насення мае сэнс сеяць не раней канца лютага — пачатку сакавіка. Інакш нават пры наяўнасці дадатковага асвятлення да моманту высадкі ў грунт яны будуць саступаць сеянцам, якія выраслі пры больш доўгім светлавым дні.


Ужо трэба сеяць:

  • Адналетнія кветкі з доўгім перыядам вегетацыі, цвіценне якіх надыходзіць праз некалькі месяцаў пасля пасеву. Напрыклад, гваздзік Шабо зацвітае праз 5—6 месяцаў ад пасеву.
  • Шматгадовыя клубневыя расліны, тэрміны пасеву якіх аказваюць вялікі ўплыў на фарміраванне клубняў. Напрыклад, клубневая бягонія.
  • Расліны, насенне якіх цяжка ўзыходзіць — месяц і больш. Як правіла, гэта насенне мнагалетнікаў, якія маюць шчыльную абалонку.
  • Расліны, якія выдатна сябе адчуваюць не толькі ў садзе, але і ў пакоях: бальзаміны, пеларгонія, фуксіі, востры струковы перац.
  • Цеплалюбівая гародніна з доўгім перыядам вегетацыі, якую ў нашых умовах немагчыма вырасціць безрасадным спосабам: каранёвы сельдэрэй і цыбуля-парэй.
  • Адналетнікі для ранняга цвіцення ў падвесных кошыках на лоджыях і зашклёных тэрасах. Лабелія і петунія, пасеяныя ў пачатку лютага, зацвітуць ужо ў пачатку мая.
  • Апошнюю дэкаду лютага можна лічыць пачаткам вясны для агародніны. Да канца месяца трэба паспець пасеяць салодкі перац. У канцы лютага звычайна праводзяць пасеў насення суніц. Суніцы можна сеяць таксама ўвесну і ўлетку. Але лютаўскі пасеў дазваляе сабраць першыя ягады ўжо ў бягучым сезоне і выбракаваць няўдалыя кусты, вызваліўшы ад іх месца.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.