Вы тут

Рагачоўцы могуць аплаціць камунальныя паслугі шклом і макулатурай


Арыгінальны спосаб пагасіць запазычанасць па плацяжах прапанавала камунальнае жыллёва-эксплуатацыйнае прадпрыемства «Рагачоў».


Гараджане атрымаюць магчымасць пры нястачы наяўных грошай заплаціць за камунальныя паслугі пластыкам, шклом і макулатурай. Новаўвядзенне мае на мэце дапамагчы прадпрыемству ў нарыхтоўцы другаснай сыравіны. Дзеля гэтага мяркуецца наладзіць сістэму накапляльных ведамасцяў у гарадскіх пунктах прыёму. Грамадзяне будуць здаваць туды пластыкавыя бутэлькі, шкляную тару і старую паперу згодна з прэйскурантам. З тым адрозненнем, што грошы будуць не выдавацца на рукі, а ісці ў залік аплаты. Паводле слоў прадстаўнікоў прадпрыемства, сярод жыхароў горада ўжо ёсць зацікаўленасць у такой форме працы.

г. Рагачоў

Загаловак у газеце: Здаў бутэлькі — аплаціў камунальныя

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.