Вы тут

У Мінску пачынае сваю работу міжнародны сімпозіум літаратараў


У Мінску пачынае сваю работу міжнародны сімпозіум літаратараў "Пісьменнік і час: 500-годдзе беларускага кнігадрукавання як частка сусветнай кніжнай гісторыі".


У Беларусь прыехалі паэты, празаікі, публіцысты з 17 краін свету. З некаторымі з іх сустрэўся наш карэспандэнт.

Рыма Хонінава, літаратуразнаўца, перакладчык (Расійская Федэрацыя, г. Эліста):

– Я ўпершыню ў Беларусі. Тут ваяваў мой бацька – партызанскі разведчык Міша Чорны. Гітлераўцы за яго галаву абяцалі тысячы нямецкіх марак. Мой бацька назаўсёды палюбіў Беларусь. І выдаў у Элісце кнігу Янкі Купалы на калмыцкай мове. Я прывезла яе ў ваш Купалаўскі музей. Прыехаўшы ў пярэдадзень сімпозіума, я гуляю па Мінску, з’ездзіла ў Беразіно, ганаровым грамадзянінам гэтага горада быў названы мой бацька – паэт і перакладчык Міхаіл Хонінаў – шмат дзесяцігоддзяў назад. Я ўражана чуласцю, сардэчнасцю вашых людзей. Уражана цішынёю і спакоем у Мінску.


Агагельды Аланазараў, паэт, перакладчык, празаік (Рэспубліка Туркменістан, г. Ашхабад):

– Мне падаецца, што нашы краіны, нашы народы вельмі блізкія. Я шчаслівы ад таго, што ў Мінску ў розныя дзесяцігоддзі пабачылі свет тры мае кнігі на беларускай мове. Усе паэтычныя зборнікі адрасаваны дзецям. Мне пашчасціла быць знаёмым з многімі беларускімі літаратарамі – Валянцінам Лукшам, Міхасём Карпенкам, Мікалаем Калінковічам… Кожнае з гэтых знаёмстваў прынесла мне шмат душэўных сіл, дапамагло ў маіх маральных, ды і мастацкіх пошуках. Такія ўжо вы, беларусы, што здольныя ўплываць, настройваць на светлыя памкненні. Дзякуй вам за гэта! Летась два нашыя часопісы – "Дунья эдэбіяты" ("Сусветная літаратура") і "Каракум" – зрабілі "беларускія" выпускі. Што адметна, побач з перакладамі беларускіх паэтаў і празаікаў нашых сучаснікаў наш таленавіты перакладчык Набаткулі Рэджэпаў пераўвасобіў на туркменскую мову і беларускіх класікаў – Янку Купалу і Максіма Танка. Значыць, традыцыі цікавыя, значыць – традыцыі захоўваюцца. І ў Беларусі, і ў Туркменістане. А па сённяшнім часе гэта дарагога каштуе!..


Ато Хамдам, празаік, драматург, перакладчык (Таджыкістан, Душанбэ):

– Часта наведваючыся ў Беларусь, з захапленнем назіраю за развіццём вашай краіны, за сацыяльнымі дасягненнямі, здабыткамі… Бачу неабыякавасць дзеячаў культуры, літаратуры ў захаванні нацыянальнай спадчыны. Ва ўмовах, калі глабалізацыя з усімі яе наступствамі знішчае, трушчыць духоўнасць, маральныя бастыёны, гэта як ніколі важна. Ведаю – і са слоў сваіх беларускіх сяброў, і з масмедыя – пазіцыю Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Менавіта ваш лідар уяўляецца мне сапраўдным бастыёнам духоўнасці і асветніцтва. Пра гэта і буду гаварыць на сімпозіуме, прысвечаным беларускаму кнігадрукаванню і вялікаму Францыску Скарыну.

Запісаў Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».