Вы тут

Заканчваецца візіт парламенцкай дэлегацыі ў Іран


Сёння завяршаецца афіцыйны візіт у Іран беларускай парламенцкай дэлегацыі на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаілам Мясніковічам.


За тры дні парламентарыі сустрэліся з калегамі са Сходу ісламскага савета Ірана і з яго кіраўніком Алі Ардзешырам Ларыджані, прэзідэнтам Ірана Хасанам Раўхані, міністрам замежных спраў Ірана Махамадам Джавад Зарыфам, міністрам прамысловасці, шахтаў і гандлю Ірана Махамадам Рэзой Нематзадэ. Бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай сферах. Акрамя гэтага, прайшлі перамовы і з прадстаўнікамі іранскіх кампаній.

Прэзідэнт Ірана падкрэсліў зацікаўленасць у развіцці адносін з Еўразійскім эканамічным саюзам. Ён прапанаваў Беларусі ўдзельнічаць у арганізацыі транспартных калідораў поўнач — поўдзень і захад — усход, якія знаходзяцца цяпер у завяршальнай стадыі з Азербайджанам, Туркменістанам і Казахстанам.

Бакі ўдзялілі асаблівую ўвагу ўдасканаленню фінансавых разлікаў паміж суб'ектамі гаспадарання, а таксама рэалізацыі інвестыцыйных праектаў іранскімі кампаніямі ў Беларусі. Абедзве краіны валодаюць шэрагам канкурэнтаздольных і інавацыйных тэхналогій, у тым ліку касмічнымі. Абмеркавана падрыхтоўка іранскіх спецыялістаў у беларускіх універсітэтах.

Загаловак у газеце: З Мінска ў Тэгеран

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.