Электронная бібліятэка БДУ стала лідарам сярод бібліятэк краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы па апошніх звестках рэйтынгу Rankіng Web of Reposіtorіes.
У агульнасусветным рэйтынгу электронная бібліятэка БДУ размясцілася на 135-м месцы, а ў катэгорыі «універсітэцкія бібліятэкі» заняла 127-е месца сярод 2300 уключаных у рэйтынг інфармацыйных рэсурсаў.
Методыка рэйтынгу ўключае ў сябе ацэнку колькасці бібліятэчных дакументаў, загружаных у электронную бібліятэку, колькасць знешніх спасылак на рэсурсы (і спасылак з сацыяльных сетак) плюс вагу навуковых публікацый па звестках Google Scholar.
Фундаментальная бібліятэка БДУ першай у Беларусі распачала работу па рэгістрацыі ў сусветных базах даных паўнатэкставых навуковых публікацый, навучальных і метадычных матэрыялаў навукоўцаў і выкладчыкаў універсітэта, а таксама часопісаў, якія выдаюцца ў БДУ. Акрамя таго, бібліятэка ўкараніла працэс перакладу наяўных у сваім фондзе дакументаў у электронны фармат, што дазволіць у далейшым зрабіць іх даступнымі для ўсёй сусветнай супольнасці. Сёння ў сховішчы электроннай бібліятэкі БДУ ўтрымліваецца каля 120 тысяч паўнатэкставых публікацый навукоўцаў і выкладчыкаў універсітэта. За апошнія тры гады іх колькасць фактычна патроілася.
З дапамогай рэйтынгу Rankіng Web of Reposіtorіes яго стваральнікі імкнуцца дадаткова матываваць даследчыкаў публікаваць вынікі сваёй навуковай дзейнасці ў інтэрнэце, робячы іх даступнымі для калег і проста зацікаўленых людзей, у якой бы краіне яны не знаходзіліся.
Надзея НІКАЛАЕВА
Кропка адліку гісторыі беларускага гандбола — 1950-я гады.
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.