Як паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацбанка, з 15 лютага зніжаюцца стаўка рэфінансавання — з 17% да 16% гадавых і стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях Нацыянальнага банка па падтрымцы бягучай ліквіднасці банкаў — з 22% да 20% гадавых.
У Нацбанку растлумачылі, што адпаведныя рашэнні былі прынятыя праўленнем і камітэтам па манетарнай палітыцы Нацыянальнага банка 7 лютага зыходзячы з наяўнай дынамікі росту спажывецкіх цэн, аналізу сітуацыі на валютным і дэпазітным рынках, стану знешняга гандлю і плацёжнага балансу.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.