Вы тут

МПЗ у 2017 годзе распрацуе мабільны дадатак для плацельшчыкаў


Міністэрства па падатках і зборах у 2017 годзе распрацуе мабільны дадатак для плацельшчыкаў, у якіх ёсць асабісты кабінет на сайце ведамства, паведаміў сёння журналістам міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка перад пачаткам пасяджэння падагульняючай калегіі з удзелам прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова.


Фота: kursiv.kz

"Для бягучага года адзін з прыярытэтаў - пашырэнне бескантактнага ўзаемадзеяння з суб'ектамі гаспадарання. Акрамя таго, мы даём магчымасць і фізічным асобам узаемадзейнічаць з падатковай праз інтэрнэт. У гэтым годзе будзем развіваць функцыянал асабістага кабінета, будзе створаны мабільны дадатак", - растлумачыў міністр. 

"Для бягучага года адзін з прыярытэтаў - пашырэнне бескантактнага ўзаемадзеяння з суб'ектамі гаспадарання. Акрамя таго, мы даём магчымасць і фізічным асобам узаемадзейнічаць з падатковай праз інтэрнэт. У гэтым годзе будзем развіваць функцыянал асабістага кабінета, будзе створаны мабільны дадатак", - растлумачыў міністр. Дадатак будзе створаны для Android.

Сяргей Налівайка нагадаў, што ў 2016 годзе была зацверджана і першы год рэалізавана стратэгія развіцця падатковых органаў на 2016-2020 гады. "У ёй неабходна выдзеліць тры асноўныя аспекты: першы - укараненне электронных рахункаў-фактур. Гэта знакавы праект не толькі для падатковай службы, але і ў цэлым для краіны. Другі аспект - развіццё новых форм абслугоўвання, мы ўжо запусцілі пілотны праект - стварылі цэнтр абслугоўвання падаткаплацельшчыкаў у Маскоўскім раёне Мінска. Трэці момант: мы пашыраем бескантактнае ўзаемадзеянне з плацельшчыкамі", - падкрэсліў ён.

Па стане на 1 студзеня, электроннае ўзаемадзеянне з падатковымі органамі ажыццяўляюць больш як 260 тыс. суб'ектаў гаспадарання, або 76,2 працэнта ад агульнай колькасці плацельшчыкаў, якія знаходзяцца на ўліку ў падатковых органах, у тым ліку больш як 115 тыс. арганізацый (94,9 працэнта) і больш за 145 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў (66 працэнтаў). Акрамя таго, ужо амаль 73 тыс. фізічных асоб маюць свае асабістыя кабінеты плацельшчыка.

Як паведамлялася, у асабістым кабінеце плацельшчыкі змогуць атрымліваць актуальную інфармацыю аб сумах налічаных і выплачаных падатковых плацяжоў, аб наяўнасці пераплат, запазычанасцей па падатках перад бюджэтам; атрымліваць і раздрукоўваць паведамленні на выплату падатку на нерухомую маёмасць, зямельнага і падаходнага падатку; аплачваць падатковыя плацяжы праз інтэрнэт-банкінг Беларусбанка, Белгазпрамбанка, Альфа-Банка і Белінвестбанка; запісацца на асабісты прыём у інспекцыю па месцы пастаноўкі на ўлік; атрымліваць розныя ініцыятыўныя паведамленні, растлумачэнні, паведамленні ад падатковых органаў. Спектр электронных паслуг, што прадастаўляюцца праз асабісты кабінет, будзе пастаянна пашырацца.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.