Ці можна пачуць у адным «камплекце» хіты Ціны Цёрнэр, Элы Фіцджэральд і Уітні Х'юстан, пазнавальныя з першых нот кампазіцыі вядомых рок-гуртоў «Europe» і «Deep Purple», рамантычныя мелодыі «ABBA» и «Roxette»? Лёгка — 17 лютага на сцэне Белдзяржфілармоніі ў выкананні эстрадна-джазавай спявачкі Марыны Васілеўскай, Нацыянальнага аркестра імя І. Жыновіча і рок-гурта «Denver», а таксама лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Ігара Задарожнага і Андрэя Коласава.
Паводле слоў самой спявачкі, заставацца ў адным толькі жанры папулярнай эстраднай песні — сумна і нецікава, бо хочацца развівацца ў розных кірунках. Таму для сваёй сольнай праграмы артыстка выбрала любімыя песні легендарных сусветных калектываў і выканаўцаў папулярнай, джазавай і рок-музыкі. «Кожны чалавек, які прыйдзе на канцэрт, не толькі пачуе стапрацэнтна жывы гук, але і атрымае пазітыўны зарад — прынамсі, мы ўсе для гэтага вельмі пастараемся!» — абяцае Марына.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.