Вы тут

Што павінна быць у новай аўтааптэчцы?


На жаль, не ўсе кіроўцы ведаюць, што з пачатку года да аўтамабільных аптэчак — новыя патрабаванні. З ліку такіх я і мой сусед. Паехалі мы днямі праходзіць тэхагляд. Але не прайшлі з першага разу: склад нашых аптэчак не адпавядаў удасканаленаму спісу. Сусед у той жа дзень паехаў у аптэку і купіў новую. Заплаціў за яе дзесьці 13 рублёў. Я ж вырашыў сэканоміць: перагледзеў ужо наяўную аптэчку і дакупіў усё неабходнае.


Са старой камплектацыі зніклі валідол, гліцэрыл трынітрат, ацэтылсаліцылавая кіслата, дратаверын, ларатадзін, метамізол натрый, парацэтамол, раствор сульфацэтаміду, цытрамон. Гэта тлумачыцца тым, што ў аўтамабілі немагчыма забяспечыць належнае захоўванне гэтых прэпаратаў. Змены таксама закранулі перавязачныя сродкі: іх колькасць павялічылася.

Перш чым пайсці ў аптэку, я знайшоў у інтэрнэце пастанову Міністэрства аховы здароўя № 80 і перапісаў адтуль спіс неабходных медыкаментаў (які потым параўнаў са сваім старым). Вось гэты новы пералік, можа, каму спатрэбіцца:

* амонію раствор 10% — 1 мл №10 (або 10 мл (40 мл) — 1 упакоўка (або 1 флакон);

* ёду спіртавы раствор 5% — 1 мл №10 (або 10 мл (40 мл) — 1 упакоўка (або 1 флакон);

* бінты нестэрыльныя: 5 м x 5 см і 5 м x 10 см — па 2 упакоўкі;

* бінты стэрыльныя 5 м x 10 см — 1 упакоўка;

* бінт медыцынскі эластычны нестэрыльны трубчасты №1, 3 ці 6 —1 упакоўка;

* вата гіграскапічная стэрыльная 50 г — 1 упакоўка;

* жгут кроваспыняльны Эсмарха — 1 упакоўка;

* лейкапластыр бактэрыцыдны: 2,5 x 7,2 см — 3 упакоўкі, 4 x 10 см (або 6 x 10 см) — 1 упакоўка;

* лейкапластыр катушачны 1 x 500 см (або 2 x 500 см) — 1 упакоўка;

* нажніцы тупаканцовыя 14 см — 1 упакоўка;

* пакет гіпатэрмічны ахалоджвальны — 1 упакоўка;

* пальчаткі латэксныя нестэрыльныя (стэрыльныя) №8 (L) — 1 пара;

* сурвэткі стэрыльныя памерам не менш за 16 x 14 см (45 x 29) №1 — 4 упакоўкі.

Павел, Віцебская вобласць

Загаловак у газеце: Што павінна быць у новай аптэчцы

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.