Вы тут

Гатуем фаршыраваныя курыныя кумпячкі


Спатрэбіцца: курыныя кумпячкі — 2 шт., сушаныя грыбы — 20 г, цыбуля — 1 шт. (невялікая), чарнасліў — 4 шт., батон — 2 лустачкі, соль, перац.


Сушаныя грыбы прамываем і заліваем кіпнем. Даём ім пастаяць 15 хвілін, а затым варым на сярэднім агні хвілін 10. Курыныя кумпячкі прамываем і акуратна падразаем на іх скурку, здымаючы яе, як «панчоху». Зразаем з кумпячкоў мяса і пракручваем яго праз мясарубку з варанымі грыбамі, чарнаслівам, цыбуляй і лустачкамі батона, размякчанымі ў малацэ. Атрыманы фарш солім, перчым і старанна змешваем. Начыняем курыную скурку фаршам і «зашываем» кумпячкі пры дапамозе зубачыстак. Выкладваем кумпячкі ў разагрэтую да 200 °С духоўку. Праз 15 хвілін зніжаем тэмпературу да 170 °С і запякаем яшчэ паўгадзіны. Гатовыя фаршыраваныя курыныя кумпячкі выкладваем на ўпрыгожанае зелянінай блюда і падаём на святочны стол.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».