Вы тут

Гатуем яблычны крамбл


Спатрэбіцца: 2 буйныя крамяныя яблыкі, 4 ст. л. цукру (пажадана карычневага), 2,5 ст. л. масла, 1 ч. л. молатай карыцы, 2 ст. л. аўсяных камякоў (не хуткага прыгатавання!), 1 ч. л. пшанічнай мукі, 0,25 ч. л. солі, ванільнае марозіва.


Нагрэйце духоўку да 200 °С. У місцы старанна змяшайце 2 ст. л. цукру, палову карыцы і масла. Падрыхтуйце яблыкі: ачысціце іх ад лупіны і выдаліце сарцавіну. Разрэжце кожны напалову. Зрабіце падоўжныя надрэзы на паверхні яблыкаў. Выкладзіце яблыкі на бляху, пакрыйце іх цукровай масай, якую падрыхтавалі раней. Накрыйце бляху харчовай фольгай і выпякайце ў разагрэтай духоўцы 10 хвілін. Затым выдаліце фольгу і выпякайце яшчэ 5 хвілін.

У іншай місцы змяшайце цукар, які застаўся, масла, карыцу, аўсяныя крупы, муку, соль. Прыадкрыйце раней зробленыя «кішэнькі» ў яблыках і размяркуйце атрыманую масу. Выпякайце яшчэ 10 хвілін да з'яўлення ашаламляльнага водару. Падавайце з марозівам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».