Вы тут

Маленькае сонейка


«Звязда» працягвае знаёміць патэнцыйных усынавіцеляў і апекуноў з хлопчыкамі і дзяўчаткамі, якія больш за ўсё на свеце мараць пра дружную сям'ю... Дзякуючы тэлевізійнай рубрыцы «У вас будзе дзіця» (што выходзіць на канале АНТ у рамках праграмы «Пакуль усе дома») 68 герояў ужо знайшлі клапатлівых бацькоў. Сёння мы раскажам пра абаяльнага Стасіка, які выхоўваецца ў Ждановіцкім дзіцячым доме.


Хлопчык, якога вы бачыце на здымку, — галоўны артыст і любімец выхавальнікаў. У дзіцячым доме яго пяшчотна называюць маленькім сонейкам, бо Стасік заўсёды ўсміхаецца.

— Стасу толькі 5 годзікаў. Але, нягледзячы на ўзрост, ён вельмі працалюбівы. Любіць дзяжурыць па сталовай, умее прыгожа накрываць на стол, — расказвае настаўнік-дэфектолаг Юлія САЎКО. — Радуе і непадробная цікавасць хлопчыка да музыкі, танцаў. Усім запомнілася, як цудоўна Стасік сыграў ролю грыбочка на адным з нашых свят. Вучыў іншых дзетак, што мухаморы рваць нельга. Як і ўсе хлопчыкі, Стасік вельмі любіць гуляць з машынкамі. Ён будуе для іх гаражы з кубікаў. Яшчэ з тых самых кубікаў ён узводзіць вялікія вежы і дамы. Калі пытаемся «для каго», адказвае: «Для мамы, таты і маленькага сабачкі».

Шчыра спадзяёмся, што вельмі хутка мара Стасіка стане рэальнасцю. Што ў яго будзе сапраўдны дом, дзе будуць жыць мама, тата і ён. І нават, магчыма, маленькі сабачка. І ў гэтым доме будзе цёпла і ўтульна. Але самае галоўнае, маленькае сонейка там будуць шчыра любіць.

Калі вы хочаце даведацца пра Стаса больш, патэлефануйце па нумары (017) 284-71-51 спецыялістам Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення Міністэрства адукацыі. Таксама для тых, хто хоча ўсынавіць дзіця, на сайце vіdеораssроrt.ru змешчаны відэакурсы, падрыхтаваныя сумесна НЦУ і творчай групай праекта.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.