Вы тут

«Звязда» дапамагла сталічнай сям'і атрымаць пасведчанне шматдзетнай


Месяц таму «Звязда» расказвала гісторыю мінскай сям'і Шарапавых, якую не хацелі прызнаваць шматдзетнай. Вольга і Уладзіслаў выхоўваюць траіх: двух сыноў і дачку. Але ад розных шлюбаў. Мясцовая адміністрацыя палічыла, што адсутнасць блізкага сваяцтва не дае сям'і права атрымаць пасведчанне шматдзетнай і, адпаведна, пэўныя льготы. Бацькі напісалі ў газету, спадзеючыся паўплываць на сітуацыю. Нядаўна Вольга патэлефанавала з радаснай навіной: пасведчанне ў яе на руках!


Нагадаем, што аспрэчыць рашэнне адміністрацыі Ленінскага раёна сталіцы Шарапавы спачатку спрабавалі самастойна. Вольга пісала скаргу ў Мінгарвыканкам, пасля якой жанчыну запрасілі на паўторнае пасяджэнне ў мясцовую адміністрацыю па яе пытанні. Але ў выніку зноў адмовіліся выдаваць пасведчанне, нягледзячы на рэкамендацыі гарадскога камітэта дзейнічаць у інтарэсах сям'і.

У гэтай сітуацыі павінны былі ўлічыць і тое, што маці аднаго з хлопчыкаў (былая жонка Уладзіслава) памерла, і тое, што дзеці цяпер жывуць у добрых умовах. Але чамусьці гэтыя акалічнасці засталіся па-за ўвагай раённых чыноўнікаў.

Пасля выхаду публікацыі Вользе прыйшоў ліст з гарадскога выканаўчага камітэта. Там пісалася, што ў выпадку Шарапавых Мінгарвыканкам лічыць магчымым выдачу пасведчання. Адміністрацыю Ленінскага раёна (пытанне аб прызнанні сям'і шматдзетнай разглядаецца менавіта мясцовымі органамі) абавязалі адмяніць папярэдняе рашэнне і пайсці насустрач сям'і.

Сітуацыя вырашылася, але ў нас засталося шмат пытанняў. Ці з'яўляецца гэты выпадак выключэннем? Якая сям'я ў прынцыпе лічыцца шматдзетнай? Калі бацькам, што выхоўваюць траіх, могуць адмовіць у выдачы пасведчання? Па тлумачэнні мы звярнуліся ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

— Артыкулам 62 Кодэкса аб шлюбе і сям'і вызначана, што шматдзетнай з'яўляецца сям'я, у якой на ўтрыманні і выхаванні знаходзяцца трое і больш дзяцей. Адна з падстаў узнікнення праў і абавязкаў сям'і — зарэгістраваны шлюб. Пры яго заключэнні маці (мачаха), бацька (айчым), а таксама іх дзеці, у тым ліку ўсыноўленыя (удачароныя), пасынкі і падчарыцы становяцца членамі адной сям'і і ўлічваюцца ў яе складзе пры вызначэнні права на выдачу пасведчання шматдзетнай сям'і, — каментуе кансультант аддзела народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі ведамства Святлана КОВАЛЬ.

Пацвердзіць выхаванне няродных дзяцей можна копіяй рашэння суда аб усынаўленні, аб тым, з кім з бацькоў пражываюць малыя пасля разводу, і іншымі дакументамі.

Адмовіць у выдачы пасведчання мясцовыя органы маюць права, напрыклад, калі дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы ці бацькі не забяспечваюць ім належнае выхаванне і ўтрыманне. Разам з тым такія рашэнні могуць быць перагледжаны ў далейшым у выпадку паляпшэння сітуацыі (працаўладкавання бацькоў, наведвання непаўналетнімі ўстаноў адукацыі).

Святлана Коваль заўважае, што па пытаннях выдачы пасведчання ў міністэрства ад грамадзян паступаюць адзінкавыя звароты, у асноўным тлумачальнага характару.

У выпадку з Шарапавымі праблема ўзнікла з-за розных трактовак закона. Магчыма, варта было б удакладніць паняцце шматдзетнай сям'і, каб пазбегнуць спрэчных момантаў?

— Такога ў планах няма. Я не чуў, каб паступалі нараканні на гэты артыкул, — адказаў член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Аляксандр СТАРАВОЙТАЎ.

Дэпутат таксама адзначыў, што калі з трактоўкай паняцця шматдзетнай сям'і і ўзнікаюць праблемы, гэта адзінкавыя выпадкі. «Жыццё ёсць жыццё, заўсёды ёсць месца выключэнням, бо прадугледзець законам усе акалічнасці немагчыма. Уносіць змены ў кодэкс варта было б, калі б гэтыя выключэнні мелі масавы характар. Але да нас падобных скаргаў не паступала».

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Фота Надзеі Бужан

Загаловак у газеце: Чыноўнікі пайшлі насустрач бацькам

Каментары

Справедливость восторжествовала! Представляю, сколько сил, нервов потрачено, чтобы получить то, что тебе положено по Закону. И это все из-за некомпетенции наших "чиновников"!!!
Очень рада, что ситуация разрешилась в пользу детей! Огорчает то, что с помощью газеты, это неправильно. Те чиновники, которые сидят в кабинетах, должны идти навстречу детям и семьям не после публикации в газете, а сразу! Достали бюрократы!
Может это зависть банальная,что кто-то получит что-то от государства. По другому обьяснить не возможно. Не дадим - и все, почему- а потому, жалко денег государственных на детей чужих. Вот если бы своим детям- сразу б "разрешили".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.