Вы тут

Пасланне ў бутэльцы


Калі сыну споўніўся годзік, я вырашыла напісаць яму ліст у будучыню. Узяла бутэльку з-пад кефіру, наклеіла на яе паперку з надпісам «Сямейныя пасланні даросламу табе!» Калі шчыра, пісаць было няпроста. Падносіш ручку да паперы і застываеш у сумневах. Што б такога напісаць, каб праз гады гучала не банальна. Будзь мужчынам? Жыві чэсна? Лаві момант? А нядаўна ў інтэрнэце натрапіла на ліст, які прыпісваюць Альберту Эйнштэйну. Не ведаю, ці сапраўды фізік пісаў яго сваёй дачцэ, гэта не даказана, але ліст варты ўвагі. Дзялюся.


«Калі я прапанаваў тэорыю адноснасці, вельмі нямногія разумелі мяне. І тое, што я адкрыю табе зараз для перадачы чалавецтву, таксама будзе сутыкацца з неразуменнем і забабонамі ў свеце. Я прашу цябе захаваць ліст так доўга, як гэта неабходна, — гады, дзесяцігоддзі, пакуль грамадства не будзе дастаткова развіта, каб прыняць тое, што я растлумачу ніжэй.

Існуе вельмі магутная Сіла, якой да гэтага часу навука не знайшла афіцыйнага тлумачэння. Гэта Сіла ўключае ў сябе і кіруе ўсімі астатнімі з'явамі, якія існуюць у Сусвеце. Гэтая Сусветная Сіла — ЛЮБОЎ.

Калі навукоўцы шукалі адзіную тэорыю Сусвету, яны забыліся на самую магутную нябачную сілу. Любоў ёсць Святло, якое прасвятляе тых, хто дае і атрымлівае яго. Любоў — гэта сіла, таму што яна памнажае лепшае, што ў нас ёсць, што мы ёсць, і дазваляе чалавецтву не быць пагружаным у сляпы эгаізм. Любоў ёсць Бог, і Бог ёсць любоў. Гэтая сіла ўсё тлумачыць і дае сэнс жыцця. Гэта зменная пераменная, якую мы ігнаравалі занадта доўга, можа быць, таму, што мы баімся Любові.

Каб зразумець Любоў, я зрабіў простую замену ў сваім самым вядомым ураўненні. Калі замест Е = mc2 мы прызнаем, што энергія для вылячэння свету можа быць атрымана праз Любоў, памножаную на хуткасць святла ў квадраце, мы прыходзім да высновы, што Любоў з'яўляецца самай магутнай Сілай, бо не мае межаў.

Толькі праз Любоў мы можам знайсці сэнс у жыцці, захаваць мір і дапамагчы нашай цывілізацыі выжыць. Магчыма, мы яшчэ не гатовыя, каб зрабіць «бомбу Любові» — дастаткова магутную прыладу, каб цалкам знішчыць нянавісць, эгаізм і прагнасць — усё тое, што спусташае планету. Тым не менш кожны асобны індывід нясе ў сабе невялікі, але магутны генератар Любові, энергія якога чакае свайго вызвалення. Калі мы вучымся даваць і атрымліваць гэтую энергію ўніверсуму, дарагая Лізэрль, мы пацвярджаем, што Любоў перамагае ўсё і здольная пераадолець усё, бо любоў — гэта квінтэсэнцыя жыцця.

Я глыбока шкадую, што не змог выказаць тое, што знаходзіцца ў маім сэрцы, якое ціха стукае для цябе ўсё жыццё. Можа быць, гэта занадта позна, каб папрасіць прабачэння, але час — адносны. Я павінен сказаць табе, што я люблю цябе і, дзякуючы табе, я атрымаў канчатковы адказ!»

Наталля СМІРНОВА, г. Магілёў

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

Ці так небяспечны парашутны спорт, як здаецца на першы погляд?

Грамадства

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Стаялі ў калідоры і ўспаміналі першыя крокі ў выхаванні сваіх асаблівых дзетак.

Культура

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

Пагутарылі з нявесткай вядомага ўраджэнца Віцебска Лазара Хідэкеля.