Вы тут

Будучых эканамістаў запрашаюць да бар’еру


Адкрытая студэнцкая алімпіяда па сусветнай эканоміцы ўпершыню пройдзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Яе дэвіз "Сусветная эканоміка: новыя выклікі ў XXI стагоддзі”.


Удзельнікамі спаборніцтва могуць стаць студэнты 2-5 курсаў, а таксама магістранты, якія навучаюцца на эканамічных спецыяльнасцях у беларускіх ВНУ. Прадугледжаны камандны і індывідуальны залік.

Праграма складаецца з трох тураў: двух адборачных (завочнага і вочнага) і фінальнага. На старце ў індывідуальным заліку трэба будзе напісаць эсэ на пэўную тэму, а для каманды прадугледжана рашэнне кейса ў галіне сусветнай эканомікі.

Вочны адборачны тур уключае тэставыя заданні, задачы і кейсы па сусветнай эканоміцы, пераклад эканамічных тэстаў. Студэнтам трэба будзе прадэманстраваць веды таксама ў галіне міжнародных эканамічных адносін, менеджменту і маркетынгу; эканомікі замежных краін; эканамічнай тэорыі; мікраэканомікі; макраэканомікі; эканомікі арганізацыі; фінансавых рынкаў і іншых.

Фінал пройдзе ў фармаце публічнага выступлення. Студэнты выступяць з прапановамі па рашэнні канкрэтнай эканамічнай задачы альбо дадуць ацэнку прыняццю пэўных рашэнняў. Тут канкурсантам трэба будзе зрабіць акцэнт на магчымасць увасаблення ідэй, іх арыгінальнасць, лагічнасць і паслядоўнасць, а таксама прадэманстраваць аратарскае майстэрства.

Таксама ў рамках алімпіяды запланаваны сустрэчы і майстар-класы з прадстаўнікамі беларускіх арганізацый, дзейнасць якіх звязана з сусветнай эканомікай.

Заяўкі на ўдзел у алімпіядзе прымаюцца з 8 па 22 лютага. Завочны тур пройдзе з 23 лютага па 9 сакавіка, адборачны вочны  — 14 сакавіка. Фінальныя спаборніцтвы адбудуцца 15 сакавіка.

Пераможцы алімпіяды будуць узнагароджаны дыпломамі I, II і III ступені, а таксама каштоўнымі падарункамі. Акрамя таго, лепшыя студэнты змогуць прайсці стажыроўку ў вядучых эканамічных арганізацыях Беларусі.

Зарэгістравацца для ўдзелу ў завочным туры адкрытай алімпіяды БДУ можна па спасылцы: https://goo.gl/forms/rkUZKlTmJNwBG7AL2

Арганізатарам спаборніцтваў выступіў факультэт міжнародных адносін БДУ пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Банка развіцця, Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі і Асацыяцыі еўрапейскага бізнесу.

Надзея НІКАЛАЕВА

nikalaeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.