Вы тут

Вершы паэтэсы Агулбіке Аразгельдыевай перакладзены на беларускую мову


ХХІV Міжнародная кніжная выстаўка збірае ў Мінску літаратараў з многіх краін. Добрай традыцыяй стала друкаваць творы замежных пісьменнікаў і паэтаў у беларускамоўным перакладзе. Сёлета чытачы змогуць адкрыць для сябе творчасць туркменскай паэтэсы Агулбіке Аразгельдыевай. Яе пачуццёвыя кранальныя вершы — не толькі літаратурная, але і гістарычная спадчына.


У музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ёсць экспанат, які для прадстаўніка Туркменістана паэта Агагельды Аланазарава мае асаблівую каштоўнасць. Гэта дыван, што туркменскія майстры выткалі ў падарунак генералу Канстанціну Ракасоўскаму. Калі прыглядзецца, то, акрамя партрэта самога будучага маршала Савецкага Саюза, ва ўзоры відаць абрысы танкаў, самалётаў, іншай ваеннай тэхнікі. Аднак для замежных гасцей гэты экспанат не толькі сімвал надзеі на перамогу савецкага войска, але яшчэ і сведка незвычайнай гісторыі.

— У часы вайны народы Савецкага Саюза падтрымлівалі адзін аднаго, Туркменія адсылала дапамогу для падтрымкі салдат на фронце. Разам з эшалонам з усім неабходным у дарогу адправіліся і тыя, хто дапамагаў збіраць падарункі савецкім салдатам. Была сярод іх і Агулбіке, — расказвае туркменскі паэт Агагельды Аланазараў. — Гасцей сустракаў генерал Канстанцін Ракасоўскі. Калі былі сказаны словы падзякі, прадстаўнік дэлегацыі сказаў, што разам з імі прыехала жанчына, муж якой ваюе з ворагам у радах Чырвонай Арміі. Ракасоўскі зацікавіўся, хто гэта. Тады Агулбіке расціснула далонь і паказала ліст, што прыйшоў з фронту. Генерал запатрабаваў, каб муж і жонка змаглі пагаварыць адно з адным хоць бы па тэлефоне. «Вяртайся дамоў. Я сам прыеду, калі скончыцца вайна», — пачула тады жанчына. А праз тры месяцы атрымала пахавальную на свайго мужа.

Вершы паэтэсы Агулбіке Аразгельдыевай пераклаў на беларускую мову паэт Мікола Мятліцкі.

— Калі лёс народа, які паказаў паэт, сугучны лёсу твайго народа, тады ўзнікае цікавасць да творчасці. Так адбылося і з вершамі Агулбіке. Яны кранулі мяне тым, што вельмі чалавечыя, спалучаюць адначасова і слёзы, і ўсмешку, і пакуты, і спадзяванне. Жанчына верыла, што яе муж, з якім яна была разам усяго два месяцы, вернецца дамоў. Знаёмы мне быў і боль, калі паэтэса атрымала вестку пра смерць блізкага чалавека. У той час многія плакалі над пахавальнымі, так было і з маёй бабуляй. Вось такія болевыя кропкі яднаюць і ўплываюць на выбар перакладчыка. Думаю, немагчыма абысці творчасць Агулбіке, бо яе словы многім нашым суайчыннікам таксама лягуць на сэрца.

Рагнеда ЮРГЕЛЬ

yurgel@zvіazda.by

Фота Надзеі БУЖАН

Загаловак у газеце: Літаратура ад сэрца да сэрца

Выбар рэдакцыі

Культура

Як  мастак Май Данцыг ствараў свае карціны

Як мастак Май Данцыг ствараў свае карціны

Наватар, «шасцідзясятнік», ваяўнічы аптыміст — гэта ўсё пра яго.

Грамадства

Як ператварыць звычайны ўрок беларускай літаратуры у творчую майстэрню?

Як ператварыць звычайны ўрок беларускай літаратуры у творчую майстэрню?

Настаўнікі ўпэўнены: ці будуць вучні чытаць, у многім залежыць ад іх саміх. 

Эканоміка

Петришенко: Называть ЕАЭС экономическим союзом сегодня можно только авансом

Петришенко: Называть ЕАЭС экономическим союзом сегодня можно только авансом

Однако наша страна надеется, что это временные трудности.

Грамадства

Апублікаваны поўны тэкст Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Беларусі

Апублікаваны поўны тэкст Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Беларусі

Дзяржаўным органам і іншым арганізацыям даручана кіравацца палажэннямі канцэпцыі ў практычнай дзейнасці.