Вы тут

Сёння стартуе чэмпіянат свету па біятлоне


Да галоўных гонак сёлетняга спаборніцкага года нашы жаночая і мужчынская каманды рыхтаваліся ў розных гарадах і нават краінах. Жаночая дружына пад кіраўніцтвам Фёдара Свабоды праходзіла зборы ў нямецкім Рупольдынгу, за выключэннем Дар'і Домрачавай. Яна разам з мужам Уле-Эйнарам Б'ёрндаленам рыхтавалася да чэмпіянату свету ў італьянскім Антхольцы. Мужчынская беларуская каманда пад кіраўніцтвам Аляксандра Сымана прайшла падрыхтоўку ў аўстрыйскім Рамзау. Вынікі старанняў нашых трэнераў і спартсменаў убачым ужо днямі.


Сёлетні чэмпіянат свету пройдзе ў аўстрыйскім Хохфільцэне з 9 па 19 лютага, яго прымае абноўлены стадыён, які змяшчае больш за 10 тысяч балельшчыкаў. Арганізатары паведамляюць, што на трасах укладзена ад 30 да 50 см снегу, таму ніякіх праблем з-за надвор'я паўстаць не павінна. Чакаецца, што спаборніцтвы наведаюць звыш 100 тысяч балельшчыкаў.

За некалькі дзён да старту трэнерскі штаб беларускай зборнай аб'явіў склад каманд. У мужчынскую дружыну ўвайшлі Уладзімір Чапелін, Дзмітрый Абашаў, Сяргей Бачарнікаў, Раман Ялётнаў, Максім Варабей. У жаночую — Дар'я Дом-
рачава, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дар'я Юркевіч і Надзея Пісарава.

Спаборніцкая праграма адкрыецца сёння змешанай эстафетай. Плануецца, што ад нашай зборнай выступіць квартэт, у які ўвойдуць: Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Уладзімір Чапелін і Сяргей Бачарнікаў. Лідар зборнай Дар'я Домрачава пачне сваё выступленне ў Хохфільцэне са спрынтарскай гонкі.

Расклад гонак чэмпіянату свету:

9 лютага (16.45) — змешаная эстафета

10 лютага (16.45) — спрынт, жанчыны

11 лютага (16.45) — спрынт, мужчыны

12 лютага (12.30) — гонка пераследу, жанчыны

12 лютага (16.45) — гонка пераследу, мужчыны

15 лютага (16.30) — індывідуальная гонка, жанчыны

16 лютага (16.30) — індывідуальная гонка, мужчыны

17 лютага (16.45) — эстафета, жанчыны

18 лютага (16.45) — эстафета, мужчыны

19 лютага (13.30) — мас-старт, жанчыны

19 лютага (16.45) — мас-старт, мужчыны.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: На піку сезона

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.