Вы тут

У Гомелі міліцыянеры рассакрэцілі наркалабараторыю


Наркалабараторыю, арганізаваную ў склепе прыватнага дома ў Гомелі, рассакрэцілі міліцыянеры.


У строгай канспірацыі двое гамяльчан арганізавалі вытворчасць амфетаміну. Уначы зелле варылі, днём прадавалі. Як расказаў афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў, наркадзілеры паводзілі сябе вельмі асцярожна:

— Пасля кожнага варэння лабараторыю згортвалі: прылады чысцілі, дзялілі на часткі і хавалі. Падчас рэалізацыі працавалі толькі з праверанымі заказчыкамі.

Арганізатарам быў 38-гадовы гамяльчанін, які атрымаў сакрэтны рэцэпт у спадчыну ад стрыечнага брата, які адбывае пакаранне за выраб і распаўсюджванне наркотыкаў. 34-гадовы прыяцель стаў памочнікам. Машыну аднаго са злодзеяў затрымалі ноччу на трасе Гомель—Чарнігаў супрацоўнікі ДАІ. У аўтамабілі быў знойдзены палімерны скрутак з амаль 10 грамамі рэчыва, якое экспертыза вызначыла як амфетамін. Другога грамадзяніна затрымалі ў цэнтры Гомеля — таксама з наркотыкам.

У склепе па месцы жыхарства знайшлі каністры з прэкурсорамі, шмат бутэлек з воцатнай кіслатой, керамічную лямпу, шкляныя колбы, электраплітку, выцяжку, маскі для бяспечнай работы з хімічнымі элементамі... Другая частка лабараторных прылад была знойдзена за сцяной са складзенай белай цэглы. У адным з пакояў дома аператыўнікі знайшлі і 23 грамы гатовага нарказелля. Цяпер у адносінах да мужчын распачата крымінальная справа. Праводзіцца комплекс аператыўна-следчых і экспертных мерапрыемстваў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іоst@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Канспірацыя не дапамагла

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».