Вы тут

Уклад Скарыны ў развіццё кнігадрукавання - здабытак усяго свету


Такое меркаванне выказала на III Міжнародным сімпозіуме літаратараў "Пісьменнік і час: 500-годдзе беларускага кнігадрукавання як частка сусветнай кніжнай гісторыі" міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч.


Фота: БЕЛТА

"Мы ўпэўненыя, што ўклад першадрукара з Полацка Францыска Скарыны ў развіццё кнігадрукавання - не толькі здабытак краіны, але і ўсяго свету, таму, у тым ліку і з вамі, будзем шмат працаваць у гэтым годзе, каб яшчэ і яшчэ раз падкрэсліць ролю і значэнне такіх вялікіх, планетарнага маштабу асоб, якія, безумоўна, ёсць у кожнай краіне. Гэта наша духоўная апора, тыя карані і вытокі, якія сілкуюць дзяржаўнасць", - сказала міністр.

Яна адзначыла, што ў Беларусі і за яе межамі запланавана вялікая праграма мерапрыемстваў, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. І адно з такіх - міжнародны сімпозіум літаратараў, у якім прымаюць удзел пісьменнікі з 17 краін. Лілія Ананіч выказала надзею, што сустрэчы пісьменнікаў дадуць вынікі, годныя папоўніць скарбонку гуманістычнай спадчыны.

У мінулым годзе ў Беларусі вялася работа па выданні пры дзяржаўнай падтрымцы шэрагу кніг, патрэбных сучаснаму чытачу, якія ў той ці іншай ступені прысвечаны тэме Францыска Скарыны, распавяла міністр. Паводле яе слоў, гэта працы, якія ўжо пры жыцці аўтараў сталі гісторыяй, таму што яны ўжо ёсць у фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і будуць папаўняць фонды публічных і школьных бібліятэк. "Гэта вялікая дзяржаўная праграма не толькі для таго, каб падкрэсліць ролю Беларусі ў гістарычным кантэксце. Самае галоўнае - паказаць, як у Беларусі беражліва збіраюць усю тую багатую гістарычную спадчыну, якая сілкуе лепшых дзеячаў культуры, мастацтва, літаратуры", - дадала міністр.

"Мы ўсе скіраваны да дасягнення агульных мэтаў, хочам, каб быў трывалы свет, каб будучыя пакаленні беларусаў, расіян, іншых народаў цвёрда стаялі на гэтай зямлі. Нам ёсць што сказаць свету. І сёння мы гаворым, што Францыск Скарына - чалавек свету. Мы працягваем нітачку з 500-гадовай гісторыі на многія гады наперад, развіваючы нацыянальнае кнігавыданне, развіваючы гуманітарныя кантакты", - сказала на заканчэнне Лілія Ананіч.

У сваю чаргу, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец зазначыў, што літаратура з'яўляецца стрыжнем адносін паміж людзьмі і дзяржавамі.

"Слова жыве і будзе жыць. Літаратура з'яўляецца складнікам, стрыжнем адносін паміж людзьмі, дзяржавамі. І сёння, калі свет жыве ў нялёгкі час, пісьменнікі павінны аб'яднацца", - сказаў Мікалай Чаргінец. Літаратарам трэба шмат сумесна працаваць, падтрымліваць адзін аднаго, таму што слова пісьменніка дзейсна, падкрэсліў ён.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».