Вы тут

Давернае кіраванне прадпрыемствамі абмяркоўвалася ў Прэзідэнта


Учора Аляксандр Лукашэнка правёў нараду, на якой разглядалася пытанне ўкаранення ў краіне механізма давернага кіравання прадпрыемствамі.


На разгляд Прэзідэнта ўнесены падрыхтаваны ўрадам праект указа аб даверным кіраванні прадпрыемствамі як маёмаснымі комплексамі. «Як мы дамаўляліся, перад прыняццем важных рашэнняў я хацеў бы абмеркаваць гэтыя прапановы. Тым больш, як было заўважана нядаўна, мы вельмі шмат уносім навацый, а потым праз паўгода пачынаем крамсаць праекты заканадаўчых актаў, таму што яны не адпавядаюць патрабаванням сённяшняга жыцця», — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы ў сувязі з гэтым запатрабаваў далажыць, чым абумоўлена неабходнасць распрацоўкі і прыняцця новага нарматыўна-прававога акта. «Ці можам мы без яго рэгуляваць тыя адносіны, якія ўстанаўліваюцца гэтым указам? — паставіў пытанне беларускі лідар. — Ёсць стратнае або нерэнтабельнае прадпрыемства. Яно працуе дрэнна. Трэба, каб працавала эфектыўна і добра. Дык давайце дадзім права адказным органам улады. Калі гэта сельгаспрадпрыемства, у нас адказваюць губернатары і старшыні райвыканкамаў. Няхай яны вызначацца, як кіраваць гэтым прадпрыемствам».

Аляксандр Лукашэнка таксама перасцярог аб патэнцыяльнай магчымасці злоўжыванняў пры назначэнні розных кіраўнікоў, каб іх дзейнасць на практыцы не ператваралася ў спробы рэйдарскіх захопаў. «Колькі ў нас кіраўнікі выратавалі стратных прадпрыемстваў? Я на сваёй памяці гэтага не помню. Таму мяне хвалюе, ці трэба наогул у гэта ўлазіць?» — сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што пры рэгуляванні тых ці іншых працэсаў неабходна зыходзіць з жыццёвых рэалій. У якасці прыкладу ён прывёў дзеючую нарматыўную базу ў адносінах да прадстаўнікоў бізнесу. «Прагучала лічба — каля 2 тыс. актаў рэгулююць узаемаадносіны малога, сярэдняга бізнесу і гэтак далей. Хто іх чытаць будзе?» — падкрэсліў беларускі лідар.

«У нас ёсць уласнік — дзяржава (райвыканкам, аблвыканкам, урад). Давайце кіраваць. Мы кіраўнікоў не можам знайсці нармальных для таго, каб кіраваць прадпрыемствам, а сёння вы знойдзеце дадаткова кіраўнікоў для давернага кіравання, — адзначыў Прэзідэнт. — Няўжо прасцей нельга зрабіць, што будзе зразумела нашым людзям, кіраўнікам».

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэй Гаеў пасля нарады паведаміў журналістам, што Прэзідэнтам пастаўлена задача аператыўна ўрэгуляваць праблемныя пытанні вакол перадачы ў давернае кіраванне маёмасці ўнітарных прадпрыемстваў. «Як і ў любых пытаннях, па абмяркоўваемай тэме кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на неабходнасць працаваць ад жыцця, не пладзіць непатрэбных дакументаў, а вырашаць пытанні ў рамках прадастаўленых паўнамоцтваў, — сказаў Андрэй Гаеў. — Ёсць момант, які неабходна ўрэгуляваць, — існуе абмежаванне, устаноўленае Грамадзянскім кодэксам, на магчымасць перадачы ў давернае кіраванне маёмасці ўнітарных прадпрыемстваў. Таму па выніках нарады кіраўніком дзяржавы і даручана падрыхтаваць ключавы дакумент, які дазваляе перадаваць у давернае кіраванне маёмасць такіх прадпрыемстваў».

Старшыня Дзяржкаммаёмасці адзначыў, што такі механізм — гэта адзін са спосабаў павышэння эфектыўнасці дзейнасці прадпрыемстваў. Сутнасць у тым, што маёмасць перадаецца ў кіраванне юрыдычнай асобе на пэўны тэрмін. «Юрыдычная асоба, якая бярэ ў кіраванне маёмасны комплекс, атрымлівае магчымасць пашырыць сваю вытворчасць на існуючай базе. Пры гэтым даўгі, калі яны ёсць у прадпрыемства, якое бярэцца ў кіраванне, застаюцца з гэтым прадпрыемствам. Але яно атрымлівае магчымасць выкарыстоўваць сыравіну, матэрыялы, дылерскую сетку юрыдычнай асобы, якая бярэ гэты комплекс у давернае кіраванне», — растлумачыў Андрэй Гаеў.

У выніку ўзнікае станоўчы эканамічны і сацыяльны эфект для абодвух прадпрыемстваў. Даверны кіраўнік прымае на сябе абавязацельствы выводзіць маёмасны комплекс на прыбытковую работу. А па выніках давернага кіравання можа ставіцца пытанне аб яго набыцці.

Андрэй Гаеў паведаміў, што тэарэтычна адпаведны механізм можа быць прыменены адносна больш як 2 тыс. прадпрыемстваў рознага профілю, маёмасць якіх знаходзіцца ў рэспубліканскай і камунальнай уласнасці.

Наперадзе таксама скрупулёзная работа з боку ўрада і мясцовых органаў улады па падборы юрыдычных асоб, якія могуць выступіць у ролі даверных кіраўнікоў. Плануецца, што гэта будзе адбывацца на конкурснай аснове.

«Кіраўнік дзяржавы гаварыў аб тым, што калі існуюць заканадаўча ўстаноўленыя бар'еры, то трэба іх аператыўна знімаць, а далей кожны павінен займацца сваёй справай, не пладзіць залішніх папер», — заявіў старшыня Дзяржкаммаёмасці.

Чакаецца, што новаўвядзенні будуць у першую чаргу накіраваны на вырашэнне пытанняў фінансавага аздараўлення прадпрыемстваў і прыцягненне добрасумленных інвестараў. Прэзідэнт даручыў аператыўна без бюракратыі і кручкатворства знайсці аптымальнае рашэнне і ўрэгуляваць абазначаныя праблемныя моманты.

Загаловак у газеце: Зыходзіць з жыццёвых рэалій

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.