Вы тут

Інфляцыя ў студзені склала 0,9%


Спецыялісты Нацыянальнага статыстычнага камітэта паведамляюць, што індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі сёлета ў студзені ў параўнанні са снежнем 2016 года склаў 100,9%.


Эксперты камітэта адзначаюць, што базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, на якія ўплываюць фактары адміністрацыйнага і сезоннага характару, у студзені ў параўнанні са снежнем 2016 года склаў 100,7%. Разам з тым было падлічана, што харчовыя тавары ў першым месяцы года падаражэлі на 1,2% у параўнанні са снежнем і на 10,1% — у параўнанні са студзенем 2016-га. Цэны на нехарчовыя тавары павялічыліся за месяц на 0,8% і 6,3%. Індэкс цэн і тарыфаў на платныя паслугі ў студзені падрос толькі на 0,3% да снежня і на 13,5% — да студзеня 2016 года.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Інфляцыя ў студзені — 0,9%

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?