Вы тут

Створаны комплекс для каліброўкі спадарожнікавых здымачных сістэм


Навукоўцы БДУ стварылі комплекс для каліброўкі спадарожнікавых здымачных сістэм. Яго распрацоўшчыкамі выступілі супрацоўнікі аддзела аэракасмічных даследаванняў Інстытута прыкладных фізічных праблем БДУ.


Як патлумачылі аўтары інавацыі, у перыяд эксплуатацыі апаратуры Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі і іншых апаратаў адбываецца натуральнае адхіленне ад зыходных характарыстык прыбораў для здымак выяў. Праблема іх абслугоўвання актуальная ва ўсім свеце, паколькі практычнае выкарыстанне патрабуе забеспячэння якасці атрыманай з космасу інфармацыі. Касмічныя здымкі выкарыстоўваюцца ў інтарэсах розных міністэрстваў, ведамстваў і арганізацый.

Распрацаваны ў БДУ апаратна-праграмны комплекс «Каліброўка» прызначаны менавіта для забеспячэння высокадакладнай палётнай каліброўкі спадарожнікавых здымачных сістэм. Ён дазволіць праводзіць іх карэкцыю і павысіць надзейнасць расшыфроўкі звестак. Выкарыстанне комплексу дасць магчымасць таксама вырашыць праблему ўкамплектаванасці палігонаў, якія забяспечваюць пастаянны кантроль за сістэмамі дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. Апаратна-праграмны комплекс можа ўстанаўлівацца на палігонах на трыножкі, вышкі, а таксама эксплуатавацца з прыцягненнем авіяцыйных сродкаў.

Комплекс прайшоў папярэднія лабараторныя і прыродныя выпрабаванні. Мяркуецца, што ён будзе эксплуатавацца на палігонах у Беларусі (у Плешчаніцах і на «Заходняй Бярэзіне») і Курскім аэракасмічным палігоне ў Расійскай Федэрацыі.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: «Каліброўка» для паляпшэння «зроку» касмічнага апарата

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.