Вы тут

Фізічныя асобы не будуць плаціць за збор грыбоў і ягад


Новы Лясны кодэкс не мяняе парадак збору грыбоў і ягад у лясах Беларусі для фізічных асоб, паведамляецца на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.


Згодна з Лясным кодэксам, грамадзяне маюць права свабодна знаходзіцца на тэрыторыі ляснога фонду і без дазвольных дакументаў бясплатна весці для задавальнення ўласных патрэб збор дзікарослых ягад, грыбоў, пладоў, арэхаў і іншых (акрамя драўніны) лясных рэсурсаў. Плата за пабочнае лесакарыстанне і нарыхтоўку другасных лясных рэсурсаў прадугледжана толькі для юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў».

Пры гэтым нарыхтоўку соку можна весці на ўчастках ляснога фонду, якія вызначаны для гэтых мэт юрыдычнымі асобамі, што вядуць лясную гаспадарку, іх структурнымі падраздзяленнямі (лясніцтвамі).  Бясплатна на падставе ляснога білета на ўчастках ляснога фонду грамадзяне могуць размяшчаць вуллі і пчальнікі, праводзіць касьбу, выпас жывёлы. Новы Лясны кодэкс мяняе паўнамоцтвы па ўстанаўленні таксавага кошту. Да 31 снежня 2016 года таксы за пабочныя лясныя карыстанні і нарыхтоўку другасных лясных рэсурсаў зацвярджаліся мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. З уступленнем у сілу Ляснога кодэкса таксы ўстанаўліваюцца пастановай Савета Міністраў і прывязаныя да базавай велічыні.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Для сябе дары лесу можна збіраць, як і раней

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.