Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


Што: драма «Прыкуты»

Калі і дзе: «Беларусь 3», 13 лютага ў 17.08

Былы воін-інтэрнацыяналіст Павел ніяк не можа знайсці сабе месца ў мірным жыцці. Ён топіць балючыя ўспаміны ў алкаголі, але запоі не прыносяць палёгкі. Вырывае «афганца» з хмяльнога туману толькі маладая скрыпачка Ганна, якая здымае пакойчык у ягоным доме і абуджае, здавалася б, даўно забытыя пачуцці. Але перш чым былы афіцэр пераходзіць да рашучых дзеянняў, высвятляецца, што Ганна — ягоная ўласная дачка.

Дарэчы, у свой час за гэту сумесную расійска-беларускую кінастужку атрымалі некалькі ўзнагарод рэжысёр Валерый Рыбараў, аператар Валерый Мюльгаўт і выканаўцы галоўных роляў Уладзімір Гасцюхін і Ала Клюка.


Што: меладрама «Масты акругі Мэдзісан»

Калі і дзе: 8 канал, 17 лютага ў 13.50

Прывітанне з 90-х — шчымлівы і кранальны сюжэт у выкананні цудоўных акцёраў Клінта Іствуда (ён жа рэжысёр карціны) і Мэрыл Стрып.

Італьянка Франчэска Джонсан жыве ў маленькім амерыканскім гарадку разам з мужам-фермерам і дваімі дзецьмі. У іх па ўсіх прыкметах добрапрыстойная, узорная сям'я. Але аднойчы муж з дзецьмі з'язджаюць на сельскагаспадарчую выстаўку, а каля дома Франчэскі спыняецца машына фатографа Роберта. Побач з новым знаёмым Франчэска зноў адчувае, што такое быць жаданай, каханай і гатовай абняць увесь свет.


Што: лірычная камедыя «Службовы раман»

Калі і дзе: АНТ, 19 лютага ў 15.10

Шчасця варты абсалютна кожны. Нават вялікі начальнік. Нават калі гэты начальнік — расчараваная ў людзях, даволі жорсткая і сухая дзелавая жанчына Людміла Калугіна, інакш кажучы, «мымра». Проста трэба, каб жыццё сутыкнула яе са, здавалася б, поўнай супрацьлегласцю — шараговым служачым статыстычнага ўпраўлення Анатолем Навасельцавым, крыху нязграбным, мяккім і сарамлівым «татам-адзіночкам» дваіх сыноў, у якім насамрэч хаваецца той яшчэ ўнутраны стрыжань. Некалькі недарэчных сітуацый, некалькі прынцыповых канфліктаў, некалькі рыцарскіх учынкаў, адна кошка — і вось ужо браня адказнага кіраўніка дае трэшчыну, выпускаючы вонкі не самую ўпэўненую ў сабе, затое цалкам жывую, прывабную і эмацыянальную жанчыну...

«Службовы раман» 6 гадоў таму быў зняты наноў, у сучасным прачытанні. Але — не Разанаў, і ўсё тут!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».