Вы тут

З вушной мочкі амерыканкі ўрачы дасталі пітона


Амерыканка Эшлі Глэў звярнулася да медыкаў з просьбай дастаць з яе вушной мочкі хатнюю змяю.


Як расказала жыхарка Портленда, змея залезла ў яе завушніцу-тунэль у імгненне вока, але не змагла выбрацца, бо толькі што паабедала. У чаканні ўрачоў дзяўчына зрабіла некалькі фота і выклала іх у сеціва. Інтэрнэт-карыстальнікі былі вельмі здзіўлены такім відовішчам. «Гэта адзін з самых вар'яцкіх момантаў майго жыцця! Прыйшла ў аддзяленне неадкладнай дапамогі, таму што мая змяя засела ў маёй калібраванай мочцы!» — падпісала здымак дзяўчына. Пітон сядзеў у мочцы вуха дзяўчыны настолькі шчыльна, што яна так і адправілася да ўрача, са змяёй на шыі. У сваю чаргу медыкі не разгубіліся. Паводле слоў Эшлі, яны замарозілі ёй вуха, пасля чаго з дапамогай спецыяльных нітак расцягнулі яго так, каб Барт змог выпаўзці без пашкоджанняў.

Іван Купарвас

Загаловак у газеце: Пітон... у вуху

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.