Вы тут

Прэзідэнт патрабуе забяспечыць збалансаванае развіццё эканомікі краіны


Сярод запрошаных на нараду, як паведаміла БЕЛТА, была невялікая група экспертаў, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў правядзенні сацыяльна-эканамічнай палітыкі ў Беларусі. «Гэта значыць з аднаго боку — людзі, якія сёння займаюцца эканомікай. З другога — якія займаліся эканомікай амаль што на гэтых жа пасадах учора, але да гэтага часу працуюць у той ці іншай эканамічнай структуры, і для якіх развіццё нашай краіны неабыякава», — растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.


Прэзідэнт расказаў, што апошнім часам атрымлівае вельмі шмат пісьмаў з розных крыніц, у якіх спецыялісты выказваюць сваю пазіцыю і пункт гледжання. «Часам крытычны адносна некаторых напрамкаў развіцця нашай эканомікі. Я адчуваю, што назбіралася некалькі такіх прапаноў, якія мы павінны сёння абмеркаваць, прытрымліваючыся прынцыпу адкрытасці размовы Прэзідэнта з рознымі слаямі насельніцтва», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, неабходна ў ходзе дыскусіі вызначыцца па далейшых дзеяннях, магчыма нестандартных, якія могуць надаць дадатковы імпульс беларускай эканоміцы.

У Беларусі ў пытанні фарміравання напрамкаў развіцця эканомікі і кіравання эканомікай паспрабавалі ўжо розныя метады і падыходы. «І на справе паспрабаваўшы, ведаем, да якіх наступстваў могуць прывесці тыя ці іншыя дзеянні, — сказаў Прэзідэнт. — Але ёсць добрая ад жыцця прымаўка, што ісціна недзе пасярэдзіне. Ёсць кансерватыўны шлях развіцця эканомікі. З іншага боку — ліберальны. У розныя перыяды мы сапраўды карысталіся рознымі метадамі і інструментамі развіцця эканомікі. Але, зыходзячы з таго, што ісціна пасярэдзіне, думаю, мы сёння зможам дамовіцца і знайсці нейкія кампрамісы».

«Нашу эканоміку трэба прарэвізаваць з пункту гледжання чалавечага фактару. Аднак важна, каб крокі, што прымаюцца, не стваралі перадумоў для дэстабілізацыі ў будучым, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Развіццё павінна быць абсалютна збалансаваным. Без валютных узрушэнняў, плацежных крызісаў і іншых негатыўных з'яў, якія мы перажывалі ўжо».

«Калі нехта разлічвае на маштабную эмісію, то маё патрабаванне абсалютна вядомае і зыходзіць з сутнасці эканамічнага развіцця апошніх гадоў: пустых грошай друкаваць не будзем. Неабходна вырашаць усе пытанні ўласнымі сіламі за кошт правільнага эканамічнага рэгулявання і паляпшэння дзелавога клімату», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

У многіх удзельнікаў нарады ёсць прапановы аб задзейнічанні дадатковых крыніц эканамічнага росту. Кіраўнік дзяржавы прапанаваў іх абмеркаваць, але адначасова папярэдзіў аб недапушчальнасці адыходу ад генеральнай лініі развіцця дзяржавы і эканамічнай палітыкі. «Галоўны яе пастулат — сацыяльная справядлівасць, павышэнне ўзроўню жыцця людзей, абарона інтарэсаў краіны і кожнага грамадзяніна», — сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што цяперашняя нарада ў вузкім коле не падмяняе маючай адбыцца размовы на пашыраным пасяджэнні ўрада, якое павінна прайсці ў найбліжэйшы час. «Там мы паглядзім, як выконваецца план, які ўрад прапанаваў краіне і які зацверджаны Прэзідэнтам. Паглядзім, як гэты план выкананы за першы год пяцігодкі і якія задзелы створаны на будучае. Сёння мы павінны абмеркаваць нестандартныя меры і дзеянні, якія можам прыняць, каб палепшыць сітуацыю і паскорыць развіццё нашай эканомікі», — рэзюмаваў беларускі лідар.

Загаловак у газеце: Эканамічная палітыка: абарона інтарэсаў краіны і кожнага грамадзяніна

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.