Вы тут

МЗС не драматызуе сітуацыю з пагранічнай зонай на мяжы з Расіяй


Сітуацыя з увядзеннем Расіяй пагранічнай зоны на мяжы з нашай краінай пастаянна знаходзіцца ў полі ўвагі Міністэрства замежных спраў. Пра гэта паведаміў журналістам начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый МІРОНЧЫК.


«Сітуацыя з увядзеннем расійскім бокам пагранічнай зоны на тэрыторыі, прылеглай да Дзяржаўнай граніцы Беларусі, пастаянна знаходзіцца ў полі нашай увагі, — сказаў Дзмітрый Мірончык. — Міністэрства адсочвае інфармацыю для своечасовага аказання беларускім грамадзянам неабходнай прававой дапамогі. З моманту дзеяння новых правілаў, што ўступілі ў сілу 7 лютага, якіх-небудзь сігналаў аб праблемных пытаннях ад нашых грамадзян не паступала, сітуацыя ў цэлым спакойная».

Прэс-сакратар звярнуў увагу, што МЗС Беларусі, вядома, прадоўжыць работу з расійскім бокам у гэтым кірунку і разлічвае на цеснае ўзаемадзеянне па лініі пагранічных службаў у частцы атрымання дэталёвых і вычарпальных тлумачэнняў.

«Яшчэ раз падкрэслю: на сённяшні дзень у межах беларускіх прыгранічных тэрыторый на граніцы з Расіяй у нас няма рэжымных зон», — заўважыў Дзмітрый Мірончык.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: У цэнтры ўвагі дыпламатаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».