Вы тут

Імя, што прэзентуе краіну


Ужо 500 год на тэрыторыі Беларусі пануе Кніга. Адзначаць знакавую дату будзем усёй краінай. Каб яе сутнасць была зразумелая кожнаму, а свята насамрэч стала ўсеагульным, створаны рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.


Юбілей беларускага кнігадрукавання мае дзяржаўнае значэнне. Менавіта таму старшынямі арганізацыйнага камітэта абралі міністра культуры Барыса Святлова і міністра інфармацыі Лілію Ананіч. Галоўнай тэмай першага пасяджэння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі стаў план мерапрыемстваў па святкаванні 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, які змяшчае больш за 60 пунктаў. Яны павінны даць магчымасць паглыбіцца ў гісторыю і асэнсаваць ролю ў ёй асобы, якую шануе Беларусь праз пяць стагоддзяў. Шануе як грамадзяніна свету (таму будзе шэраг міжнародных мерапрыемстваў і дзён культуры Беларусі са зваротам да спадчыны першадрукара) і сваёй краіны, якую хацеў зрабіць лепшай (і робіць цяпер нават праз гэтую дату, што адлюстравана ў розных сферах жыцця).

 — Вельмі важна, каб мы не толькі зацвердзілі план мерапрыемстваў, але і яшчэ раз нагадалі пра вялікую працу ў нашай краіне па святкаванні 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, — падкрэсліла міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч. — Увесь мінулы год стаў годам плённай падрыхтоўкі да адметнага юбілею, і сёлета мы можам паказаць беларусам ды ўсяму свету, як шмат было зроблена нашымі суайчыннікамі ў мінулым, каб сёння наша дзяржава мацавалася гістарычнымі каранямі.

Міністр прадэманстравала кнігі, якія выйшлі з друку ў межах падрыхтоўкі мерапрыемства. Асноўнае месца сярод іх займае кніга «Францыск Скарына на мовах народаў свету», што з’явілася ў Выдавецкім доме «Звязда». Міністр культуры Барыс Святлоў нагадаў, што першае выданне, прысвечанае спадчыне Францыска Скарыны, выдаў Інстытут беларускай культуры яшчэ ў 1925 годзе. Адным з галоўных мерапрыемстваў, што сёлета пройдуць па Беларусі ў межах святкавання юбілею беларускага кнігадрукавання, міністр культуры назваў міжнародны кангрэс, які прызначаны на верасень.

Каб зрабіць свята больш пазнавальным, зацверджаны яго лагатып. Ён упрыгожыць плакаты, распрацаваныя адмыслова для юбілею. Плакаты з’явяцца ў бібліятэках, кнігарнях, шапіках і ў вулічнай прасторы.

— Ужо па тых матэрыялах, што з’яўляюцца сёння на старонках рэспубліканскіх і рэгіянальных газет, у электронных СМІ, на радыё і тэлебачанні, можна меркаваць, што юбілей беларускага кнігадрукавання — добрая магчымасць шырока нагадаць пра культуру Беларусі, — упэўнены намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алесь Карлюкевіч. — Скарына — гэта імя, якое сёння прэзентуе нашу краіну.

 Дар’я ЧАРНЯЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.