Вы тут

Узмоцнены маніторынг радыяцыйнай абстаноўкі


Сітуацыя стабільная, такі крок — дзеля кантролю

Сістэма радыяцыйнага маніторынгу Гідрамета пераведзена ва ўзмоцнены рэжым для своечасовай ацэнкі змяненняў радыяцыйнай абстаноўкі ў навакольным асяроддзі з 9 лютага, паведаміла прэс-служба Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.


Яна спасылаецца на паведамленні СМІ пра тое, што, «на атамнай электрастанцыі «Фламанвіль» на паўночным захадзе Францыі адбыўся выбух». Ён прагрымеў у машынным аддзяленні электрастанцыі. Па звестках афіцыйных улад, пагрозы ўцечкі радыеактыўных рэчываў няма. Тым не менш у рамках узаемадзеяння дзяржаўных гідраметэаралагічных службаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі зроблены разлікі магчымага распаўсюджвання ў выпадку пападання прадуктаў выбуху ў навакольнае асяроддзе (на перыяд з 9 па 12 лютага).

Прагноз траекторый распаўсюджвання паветраных мас на розных вышынях (500, 1500 і 3000 метраў), пабудаваны з улікам рэальных і прагназуемых сінаптычных умоў, сведчыць, што прадукты выбуху (у выпадку іх выкіду ў атмасферу) будуць распаўсюджвацца ў напрамку Атлантычнага акіяна. Такая сітуацыя не будзе ўяўляць пагрозы для тэрыторыі Беларусі.

У цяперашні час радыяцыйная абстаноўка на тэрыторыі краіны застаецца стабільнай, перавышэнняў над сярэднешматгадовымі ўзроўнямі не адзначана.

У мэтах кантролю над сітуацыяй з 9 лютага сістэма радыяцыйнага маніторынгу дзяржаўнай гідраметэаралагічнай службы Мінпрыроды пераведзена ва ўзмоцнены рэжым для своечасовай ацэнкі змяненняў радыяцыйнай абстаноўкі ў навакольным асяроддзі.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».