Вы тут

Рэцэпт смачнай стравы да дня Святога Валянціна


Яшчэ гадоў 15 таму ў Беларусі пра дзень Святога Валянціна няшмат што ведалі. Але ж цяпер факт застаецца фактам — свята прыжылося, а значыць, і нашы закаханыя (незалежна ад узросту) дораць сваім палавінкам адмысловыя паштоўкі, шакалад, кветкі, розную мілую драбязу; думаюць, што прыгатаваць...


А між тым у краінах Скандынавіі ёсць завядзёнка ў гэты дзень падаваць адну вельмі... нашу страву. Называецца яна «палымянае каханне». Рэцэпт больш чым просты: са зваранай бульбы робіцца звычайнае пюрэ. Зверху яно «пасыпаецца» кавалачкамі бекону, падсмажанымі разам з цыбулькай, потым — дробна парэзанай пятрушкай. А наверх на гэту смакату кладуцца пласцінкі марынаваных бурачкоў, якія сімвалізуюць сабой сэрца, што палае ад кахання.

Простая страва? Так. Смачная? Вельмі. А калі яшчэ і гатаваць яе са шчырай любоўю, то на яе, як мне здаецца, проста грэх не адказаць — узаемнасцю.

Наталля Ружыцкая, г. Мінск

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?