Вы тут

У цеснаце? У крыўдзе...


Пад такім загалоўкам у нумары «Звязды» ад 24 снежня 2016 года быў змешчаны ліст спадара Анатоля Мазго, у якім выказваліся прэтэнзіі да якасці перавозкі пасажыраў цягнікамі эканом-класа па маршруце Барысаў—Мінск.


Публікацыя, як паведаміў намеснік начальніка Беларускай чыгункі У.В. Балахонаў, разгледжана, і па сутнасці пытання паведамляецца, што (цытата) «з цягніком рэгіянальных ліній эканом-класа № 7001 Барысаў—Мінск з 23.12.2016 штодзённа эксплуатуюцца электрацягнікі серыі ЭР9 прыпіскі маторвагоннага дэпо Мінск, якія маюць у сваім саставе 10 вагонаў.

У мэтах скарачэння эксплуатацыйных выдаткаў у сувязі з сезонным зніжэннем пасажырапатоку Беларускай чыгункай перыядычна праводзіцца... змяншэнне даўжыні саставу да 8 вагонаў.

У адпаведнасці з існуючым раскладам руху цягнікоў гарадскіх і рэгіянальных ліній, абслугоўванне цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа Барысаў—Мінск можа ажыццяўляцца электрацягнікамі серыі ЭР9, якія маюць у сваім саставе 8 альбо 10 вагонаў.

Цягнік рэгіянальных ліній № 7001 адносіцца да катэгорыі эканом-класа. У цягніках гэтай катэгорыі ўзровень абслугоўвання пасажыраў і ўмовы іх праезду адпавядаюць існуючаму фармату пасажырскіх перавозак.

Просім прабачэння за прычыненыя нязручнасці і спадзяёмся, што карыстанне чыгуначным транспартам будзе выклікаць у пасажыраў толькі пазітыўныя ўражанні».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».