Вы тут

Ці павінны новыя ўласнікі жылля ўступаць у ЖБК?


Два гады таму наша дачка выйшла замуж, пераехала з мужам на прыватную кватэру. Але плаціць за яе вельмі дорага. Таму мы, бацькі, дапамаглі маладым купіць сваю аднапакаёўку ў доме ЖБК. Ранейшы ўласнік кватэры быў членам кааператыва з пачатку будаўніцтва. У нас пытанне: ці павінны новыя ўласнікі жылля ўступаць у ЖБК? Што будзе, калі не ўступяць?

Л. Болатаў, г. Магілёў


Пытанні членства ў ЖБК рэгламентаваны арт. 193 Жыллёвага кодэкса (далей — ЖК), які не змяшчае патрабавання аб абавязковым уступленні ў кааператыў новых уласнікаў жылых памяшканняў у доме ЖБК і не прадугледжвае якіх-небудзь наступстваў для тых, хто ў кааператыў не ўступіць.

Нагадаем, што ў адпаведнасці з арт. 193 ЖК пры пераходзе права ўласнасці на аб'екты нерухомай маёмасці да іншага грамадзяніна, юрыдычнай асобы ці індывідуальнага прадпрымальніка новы ўласнік мае права ўступіць у члены арганізацыі забудоўшчыкаў, падаўшы адпаведную заяву ў праўленне гэтай арганізацыі. Ён становіцца членам арганізацыі забудоўшчыкаў з даты рэгістрацыі такой заявы ў праўленні арганізацыі забудоўшчыкаў. У гэтым выпадку прыняцця рашэння агульным сходам (сходам упаўнаважаных) членаў арганізацыі забудоўшчыкаў не патрабуецца.

У адпаведнасці з п. 2 арт. 201 ЖК уласнік аб'ектаў нерухомай маёмасці, які не з'яўляецца членам арганізацыі забудоўшчыкаў, абавязаны выконваць патрабаванні жыллёвага заканадаўства, правілы карыстання жылымі памяшканнямі, утрымання жылых і дапаможных памяшканняў, а таксама выконваць рашэнні агульнага сходу (сходу ўпаўнаважаных) членаў арганізацыі забудоўшчыкаў, іншыя абавязкі, прадугледжаныя заканадаўствам.

Згодна з п. 1 арт. 201 ЖК уласнік, які не з'яўляецца членам арганізацыі забудоўшчыкаў, мае права ўступіць у гэтую арганізацыю ў любы час.

Віктар Савіцкі

Загаловак у газеце: Не абавязаны, але права мае

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».