Вы тут

На выхадныя сіноптыкі абяцаюць удзень нават да 5 цяпла


На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца няўстойлівае надвор'е, калі тэмпературны фон будзе на 2—4 градусы вышэйшы за кліматычную норму, паведамляе намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана РЫБАКОВА.


Першая хваля адлігі прыйдзе да нас ужо сёння, калі пад уплывам малаактыўных атмасферных франтоў на значнай частцы тэрыторыі краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Чакаюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе ад мінус 2 градусаў да 2 цяпла. Мокры снег з дажджом чакаецца і ўначы на сераду. А вось удзень атмасферны ціск пачне расці і ападкаў ужо не будзе. Ізноў прагназуюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог — слізка. Тэмпература паветра ўначы складзе 1—7 марозу, а ўдзень чакаецца ад мінус 3 градусаў да 2 цяпла.

Пераважна без ападкаў прагназуецца і ў чацвер, толькі па поўначы краіны пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег, а ўдзень — мокры снег з дажджом. Будзе воблачна, слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Уначы будзе яшчэ даволі зябка, калі тэмпература паветра складзе мінус 3—9 градусаў, а пры праясненнях нават да 11 марозу. Аднак удзень ужо ад мінус 3 градусаў да 3 цяпла. Атмасферныя франты і цёплыя вільготныя паветраныя масы атлантычнага паходжання будуць гаспадарыць у нас у пятніцу. Тады ўначы, пераважна па паўночна-заходняй палове, а ўдзень — амаль паўсюдна па краіне чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Магчымы слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 1—7 марозу, а ўдзень — ад мінус 2 градусаў да 3 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, на выхадныя стане яшчэ цяплей. Тады на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе невялікі дождж (часам мокры снег). Слабыя туман і галалёд, месцамі на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Адліга пачне гаспадарыць нават уначы, калі тэмпература паветра складзе ад мінус 5 градусаў да 2 цяпла. Удзень стане ўвогуле як у сакавіку — ад 1 марозу да 5 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Адліга з мокрым снегам і дажджом

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.