Вы тут

У Столінскім раёне крадуць урадлівы слой зямлі з лясоў


У Столінскім раёне і ваколіцах распаўсюджана спецыфічнае парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства — тут крадуць урадлівы слой зямлі з лясоў і перавозяць глебу на ўласныя цяпліцы.


Як паведаміў начальнік Столінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Генадзь СЫСА, у год інспектары выяўляюць да дзясятка парушэнняў, звязаных са знішчэннем урадлівага слою зямлі ў лясных угоддзях. Нярэдка ў іх поле зроку трапляюць жыхары Альшанаў і другіх вёсак, якія такім чынам здабываюць грунт для расады. Так, у Дубайскім лясніцтве Столінскага лясгаса днямі былі затрыманыя двое жыхароў раёна, якія лапатамі знялі ўрадлівы слой глебы на ўчастку плошчай 40 квадратных метраў. Нават мароз і снег не сталі ім перашкодай. Грамадзяне прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Яны мусяць кампенсаваць урон, нанесены прыродзе, у памеры 920 рублёў, а яшчэ ім пагражае штраф да 20 базавых велічынь.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Крадуць зямлю

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.