Вы тут

Узровень беспрацоўя вырас


Але гэта традыцыйна для пачатку года.

На 1 лютага ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя склаў 0,9 працэнта ад эканамічна актыўнага насельніцтва. У параўнанні са студзенем беларусаў без работы стала на 4,6 тысячы больш — усяго 39,9 тысячы.


Калі параўноўваць з тым, што было год таму, то сітуацыя на рынку працы палепшылася. Так, наймальнікамі заяўлена 39,3 тысячы свабодных месцаў: на 42 працэнты больш, чым у лютым мінулага года. Атрымліваецца, што на аднаго беспрацоўнага прыпадае адна вакансія (для параўнання — у лютым 2016-га каэфіцыент напружанасці на рынку быў 1,7). Пры гэтым у асобных рэгіёнах прапаноў больш за саіскальнікаў: у Магілёўскай вобласці прыходзіцца 0,9 беспрацоўных на свабоднае месца, у Гродзенскай — 0,8, у Мінску — 0,6.

Попыт на прадстаўнікоў рабочых прафесій складае 49 працэнтаў ад агульнай колькасці вакансій.

За студзень службамі занятасці было ўладкавана на пастаянную работу 9,5 тысячы чалавек, у тым ліку 7,6 тысячы беспрацоўных. На навучанне па запатрабаваных прафесіях за месяц накіравалі 308 чалавек. Пяці сем'ям аказалі садзейнічанне ў перасяленні на новае месца жыхарства і працы.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».