Вы тут

“Бярозка” ў Гудагаі!


“Бярозка” ў Гудагаі!

Скончыліся тыя змрочныя часы, калі, прыяжджаючы ў бібліятэку, школу ці ўніверсітэт з прэзентацыяй часопіса “Бярозка”, мы бачылі поўныя здзіўлення твары школьнікаў, студэнтаў, а то і супрацоўнікаў згаданых устаноў – пра нас амаль не чулі, нас зусім не ведалі!

Менавіта гэтыя першыя сустрэчы з чытачамі (якія яшчэ тады не былі чытачамі, але, спадзяюся, сталі) прыгадваліся ўчора ў Гудагайскай сярэдняй школе. Прыгадваліся на кантрасце – ў Гудагаі нас ведаюць, чытаюць і чакаюць!

Спачатку нават было не зусім зразумела: мы прыехалі , каб забаўляць і захапляць, ці каб нас здзіўлялі і натхнялі на ўсё новыя воклічы захаплення? Нас сустрэлі сапраўдным канцэртам, дзе мы былі і ўдзельнікамі, і гледачамі. Ды што там, уся школа стала сцэнай вялікага інтэрактыўнага спектакля, дзе кожны – і таленавіты ўдзельнік, і ўдзячны глядач.

Асобнага захаплення варты школьны музей! У невялікім пакоі сіламі супрацоўнікаў і вучняў школы можна трапіць у некалькі эпох -  праз этнаграфічную калекцыю і тэатральна-гістарычныя пастаноўкі. І нават у некалькі краін – праз шматнацыянальную нумізматычную калекцыю! І ў самім Гудагаі нібы зазірнуць у кожную хату: якім бы ні было зацяганым словазлучэнне “славутыя землякі”, а ў музеі Гудагайскай школы пра кожнага, хто хоць неяк адметна жыў ці жыве, ведаюць.

Для гудагайскіх школьнікаў не сакрэт, што ў “Бярозцы” заўсёды рады іх тэкстам, таму паездка стала не працоўнай камандзіроўкай, а радаснай сустрэчай са шматлікімі сябрамі часопіса. Напэўна, хтосьці сціплы і ціхі, хто сядзеў ўчора на апошніх шэрагах, думае зараз, ці не даслаць свае творы ў “Бярозку”. Не думайце – дасылайце!

Кацярына Захарэвіч

Фотаздымкі аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.