Вы тут

ABC прыцягнулі да адказнасці за нядобрасумленную канкурэнцыю


Эканамічны суд Гродзенскай вобласці прыцягнуў ТДА «Фірма АВС» да адміністрацыйнай адказнасці за нядобрасумленную канкурэнцыю, паведаміла прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.


Згодна з рашэннем судовай калегіі па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, дзеянні ТДА «Фірма АВС» па ўвядзенні ў абарот прадукцыі — маянэзу «Провансаль Тот самый вкус!» ва ўпакоўцы, здольнай выклікаць змешванне з таварам — маянэзам «Камако Провансаль Столичный», былі прызнаныя актам нядобрасумленнай канкурэнцыі.

Пастановай Эканамічнага суда Гродзенскай вобласці за здзяйсненне дзеянняў, якія з'яўляюцца ў адпаведнасці з антыманапольным заканадаўствам нядобрасумленнай канкурэнцыяй, юрыдычная асоба прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці на суму ў памеры 400 базавых велічынь (9 200 рублёў). Пастанова суда па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні выканана.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Пастаўлена лагічная кропка ў «маянэзнай» справе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?