Вы тут

Надзейны запас


Вучэнне з сіламі тэрытарыяльнай абароны прайшло на палігоне ў Смалявіцкім раёне.

Кіруючы склад дзяржаўных органаў, абласных выканаўчых камітэтаў, у тым ліку Мінгарвыканкама, а таксама ваенныя камісары абласцей і сталіцы гэтымі днямі павышаюць узровень індывідуальнай падрыхтоўкі. Збор па пытаннях ваеннай бяспекі і абароны дзяржавы стартаваў з тэарэтычных заняткаў, а завяршыўся ў палявых умовах.


На здымку: сяржант Дзяніс Ляпушкін.

Напярэдадні з запасу прызвалі каля 400 чалавек, адбыліся чатыры зборы па падрыхтоўцы спецыялістаў, неабходных для выканання баявых задач сіламі і сродкамі тэрытарыяльнай абароны. Акрамя таго, пасля навучальных цыклаў з Ваеннай акадэміі выйшлі 57 падрыхтаваных спецыялістаў.

— Дзякуючы гэтым мерапрыемствам на цяперашнім зборы мы выходзім на новы ўзровень падрыхтоўкі тэрытарыяльнай абароны, — адзначыў міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй РАЎКОЎ. — У комплексе разглядаем самыя важныя аб'ёмныя пытанні — правядзенне камандна-штабнога вучэння з раёнам тэрытарыяльнай абароны.

Вераніка КАНЮТА

kanyuta@zvіazda.by

У тэму

Анатоль Лiс, старшыня Брэсцкага аблвыканкама:

— У Беларусi тэрытарыяльная абарона рэальна дзейнiчае ў кожнай вобласцi, у кожным раёне, чаму спрыяе ў тым лiку нарматыўная прававая база, у чым удзельнiкi збору пераканалiся гэтымi днямi на прыкладзе Мiнскай вобласцi, дзе былi паказаны i адпрацаваны ўсе неабходныя дзеяннi па абароне жыццёва важных аб'ектаў для насельнiцтва. У Брэсцкай вобласцi вызначаны канкрэтныя задачы па развiццi тэрытарыяльнай абароны. Карысны вопыт быў атрыманы i падчас гэтага збору.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Топ беларускіх дыялектызмаў, якія вы маглі не ведаць

Топ беларускіх дыялектызмаў, якія вы маглі не ведаць

Нязвыклая форма — заўсёды штуршок для пошуку.

Культура

Як мог выглядаць Мінск? Ведае беларускі архіў

Як мог выглядаць Мінск? Ведае беларускі архіў

Дзе замежнікі вывучаюць савецкую архітэктуру.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра бунт малога, выпадак на ферме і цікавае выступленне на вяселлі.