Вы тут

Дзмітрый Мірончык: Бязвізавы рэжым можа быць прадоўжаны


Начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык адзначыў, што рашэнне аб гэтым будзе прымацца па выніках пяцідзённага тэрміну. Магчымасцю наведаць Беларусь у гэтыя дні ўжо скарысталіся амаль 500 іншаземцаў.


Калі такі рэжым застанецца запатрабаваным сярод гасцей Беларусі і дасць станоўчы эфект, можна будзе гаварыць пра працяг эксперымента. Дзмітрый Мірончык звярнуў увагу, што на гэта ўплываюць розныя крытэрыі і «ў залежнасці ад іх будзе прымацца рашэнне адносна далейшага ўдасканалення рэжыму бязвізавага ўезду. Хутчэй за ўсё гаворка будзе ісці пра прадаўжэнне тэрмінаў. Мы будзем заставацца ў рэжыме пропуску праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, але на даўжэйшы тэрмін».

Адзін з варыянтаў — прадоўжыць бязвізавы рэжым на два тыдні. Санаторна-курортнае лячэнне — адна з «візітовак» Беларусі, таму для іншаземцаў прапанова сумясціць адпачынак, вандроўку і паляпшэнне здароўя магла б быць цікавай. 12 дзён — адзін са стандартных тэрмінаў знаходжання ў санаторыях. «Калі мы будзем рабіць наступны крок, то лагічна гаварыць пра 12 ці 14 дзён», — заявіў Дзмітрый Мірончык.

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Бязвізавы рэжым можа быць прадоўжаны

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

У Мінску прадаецца больш за 10 тысяч кватэр

У Мінску прадаецца больш за 10 тысяч кватэр

На другасным рынку жыллё працягвае таннець (у глабальным плане без перапынкаў) ужо з верасня мінулага года.

Грамадства

Падмануць Альцгеймера. Як захаваць ясны розум да глыбокай старасці?

Падмануць Альцгеймера. Як захаваць ясны розум да глыбокай старасці?

Няўжо гэтую цяжкую хваробу так лёгка абвесці вакол пальца?

Калейдаскоп

Разбіраем модныя мастхэвы надыходзячага сезона: чым папоўніць гардэроб?

Разбіраем модныя мастхэвы надыходзячага сезона: чым папоўніць гардэроб?

Мода вясны — 2021 прапануе некалькі глабальных кірункаў: мінімалізм, унісекс і 1990-я.