Вы тут

Аб'яўлена Рэспубліканская алімпіяда па менеджменце 2017 года


Мерапрыемства арганізуецца з мэтай павышэння ўзроўню падрыхтоўкі маладых спецыялістаў Рэспублікі Беларусь у галіне менеджменту ў адпаведнасці з Палажэннем аб Рэспубліканскай алімпіядзе па менеджменце, зацверджаным старшынёй Дзяржстандарту В.У. Назаранкам.


Алімпіяда праводзіцца ў рамках міжнароднага Глабальнага праекта "Маладзёжны творчы рух "Эстафета якасці", накіраванага на далучэнне да руху за дзелавую дасканаласць і якасць творчай моладзі розных краін, удасканальванне арганізацый, павышэнне якасці прадукцыі і паслуг, дасягненне ўстойлівага развіцця грамадства і паляпшэнне якасці жыцця.

У ёй могуць прымаць удзел студэнты і магістранты ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама спецыялісты ва ўзросце да 30 гадоў, чыя прафесійная дзейнасць звязана з якасцю прадукцыі і паслуг.

Алімпіяда праводзіцца ў два этапы.

На першым этапе ўдзельнікі і каманды-ўдзельніцы (каманда павінна складацца з чатырох чалавек) да 1 сакавіка 2017 г. накіроўваюць заяўкі і рэфераты ва ўстановы вышэйшай адукацыі (у тым выпадку, калі яны з'яўляюцца студэнтамі/магістрантамі) або сакратарыят Рэспубліканскай экспертнай камісіі (далей - Сакратарыят), створаны на базе дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь (Дзяржстандарт) і Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі (БелДІСС).

Для падрыхтоўкі рэферата ўдзельнікі Алімпіяды могуць выкарыстоўваць адну з прапанаваных тэм:

  • Актуальнасць эфектыўнага менеджменту якасці ва ўмовах рынкавай эканомікі;
  • Якасць - усеагульнае поле для канкурэнцыі;
  • Месца метралогіі ў сістэме менеджменту якасці;
  • Якасць прадукцыі, паслуг і працэсаў як аб'ект кіравання;
  • Укараненне інавацыйных метадаў менеджменту якасці - перспектыўная магчымасць забеспячэння стабільнасці якасці;
  • Прымяненне тэхнік эфектыўнага менеджменту для стварэння канкурэнтных пераваг;
  • Сістэма ідэнтыфікацыі і прасочвання прадукцыі ў арганізацыі - найважнейшы элемент сістэмы менеджменту якасці;
  • Уплыў развіцця інфармацыйных тэхналогій на забеспячэнне якасці прадукцыі, паслуг і працэсаў;
  • Павышэнне якасці ў сельскай гаспадарцы - павелічэнне экспартнага патэнцыялу краіны;
  • Менеджмент рызыкі як аснова ўстойлівага поспеху арганізацыі;
  • Сістэмы экалагічнага менеджменту з пункту гледжання ўсеагульнага менеджменту якасці;
  • Менеджмент: навука ці мастацтва?;
  • Практыка прымянення інструментаў эфектыўнага менеджменту ў навуковай сферы;
  • Выкарыстанне менеджменту рызык у навуковай дзейнасці;
  • Інавацыйны менеджмент ва ўзаемасувязі з навукова-тэхнічным прагрэсам.

Рэферат можа быць таксама падрыхтаваны і па ўласнай тэме, якая адлюстроўвае пытанні, звязаныя з прымяненнем практык і метадаў менеджменту; асаблівасцямі сістэм менеджменту на базе стандартаў ISO 9001, ISO 14001, OHSAS 18001, ISO 50001; інтэграваннем сістэм менеджменту; пабудовай сістэмы менеджменту на аснове канцэпцый і мадэляў дасканаласці (напрыклад, мадэлі EFQM).

Падрыхтоўка рэфератаў можа ажыццяўляцца як асобнымі ўдзельнікамі, так і камандамі з ліку студэнтаў, магістрантаў і спецыялістаў у галіне якасці.

Прафілюючыя кафедры ўстаноў вышэйшай адукацыі або Сакратарыят праводзяць адбор лепшых рэфератаў і вызначаюць фіналістаў.

Для ўдзелу ў Алімпіядзе ў другім этапе ўстановы вышэйшай адукацыі да 15 красавіка 2017 г. перадаюць дакументы фіналістаў у Сакратарыят з суправаджальным пісьмом і вынікамі ацэнкі па вызначаных крытэрыях.

Другі этап Алімпіяды арганізуецца і праводзіцца ў БелДІСС. Удзельнікі праходзяць тэставанне, рашаюць сітуацыйныя задачы, прадстаўляюць прэзентацыі, падрыхтаваныя на аснове рэфератаў.

Падвядзенне вынікаў Алімпіяды ажыццяўляецца Рэспубліканскай экспертнай камісіяй, якая фарміруецца з прадстаўнікоў Дзяржстандарта, Міністэрства адукацыі, вядучых спецыялістаў арганізацый у галіне менеджменту.

Пераможцы Алімпіяды, якія набралі найбольшую колькасць балаў, будуць узнагароджаны дыпломамі I, II, III ступені, заахвочвальнымі прызамі і атрымаюць права на публікацыю сваіх работ у выглядзе навуковых артыкулаў у выданнях Дзяржстандарту.

Пераможцы таксама могуць удзельнічаць у Міжнароднай Алімпіядзе па менеджменце, якая праводзіцца ў адпаведнасці з рашэннем Міжнароднай гільдыі прафесіяналаў якасці і Клуба лідараў якасці краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Заяўкі на ўдзел у Алімпіядзе прымаюцца ў сакратарыяце Рэспубліканскай экспертнай камісіі па адрасе:

  • 220113, г. Мінск, вул. Мележа, д. 3, к. 805;
  • тэлефон: (017) 269 69 64;
  • факс: (017) 269 69 54;
  • е-mail: ntc@belgiss.by.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».