Вы тут

Свята роднай мовы адзначаць у БДУ


Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы, стартуе 20 лютага. Пляцоўкай для ўсіх акцый стане філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта.


Фота: gp.by

Адкрые праграму творчая сустрэча з настаўнікам-метадыстам Валянцінай Раманцэвіч. Яна шырока вядомая як аўтар перакладу на беларускую мову каля 30-ці школьных падручнікаў па хіміі, фізіцы, біялогіі. Удзельнічала разам з іншымі лінгвістамі ў выданні "Слоўніка сучаснай беларускай мовы", "Беларускага вайсковага слоўніка", "Беларускай мовы для ваенных", а таксама "Энцыклапедычнага слоўніка рэлігійнай лексікі беларускай мовы". Пачатак у 11.15.

Наступны дзень, 21 лютага, будзе прысвечаны паэзіі. Студэнтамі і гасцямі філалагічнага факультэта падрыхтавана літаратурна-музычная кампазіцыя "Слова роднае - вечнасці след…" Пачатак у 12.45. У БДУ выступяць пісьменнік, публіцыст, галоўны дырэктар радыёстанцыі "Беларусь" Навум Гальпяровіч, аспірантка Цукубскага ўніверсітэта (Японія) Сіёры Кіясава, фальклорны калектыў "Мілавіца" Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Ветразь" г. Мінска і курсанты ваеннага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі.

У сераду, 22 лютага, на філалагічным факультэце адбудзецца пазнавальна-забаўляльная гульня "Філалогія і Я", у якой возьмуць удзел студэнты 1 курса спецыяльнасцяў "Беларуская філалогія", "Руская філалогія" і "Славянская філалогія". Пачатак у 14.25 (аўд. 304).

У лінгвістычна-мастацка-дыскусійнай гасцінай 23 лютага адбудзецца тэматычная сустрэча "Яны змаглі, а ТЫ зможаш?". Гаворка пойдзе пра папулярызацыю беларускай мовы, а таксама  пра праблемы і варыятыўнасць уласных ідэй у стварэнні і распаўсюджванні візуальных матэрыялаў на тэму роднай мовы. Сваім вопытам з аўдыторыяй падзеляцца архітэктар і аўтар праекта "Не маўчы па-беларуску!" Дар'я Мандзік; юрыст, экскурсавод і аўтар беларускамоўных коміксаў Ян Мяльніцкі; філолаг, аўтар ідэі беларускамоўнай настольнай гульні "Палескія археолагі" Юлія Бажок.

Завершыць праграму 24 лютага акцыя "Дзень беларускага перакладу". Творчая сустрэча з мудрагелістай назвай "Ці можа Лявоніха танцаваць "Чардаш"? будзе прысвечана беларуска-венгерскім культурным сувязям. У мерапрыемстве прыме ўдзел матэматык, праграміст і перакладчык з Венгрыі Петэр Барас.

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца штогод па ініцыятыве ЮНЕСКА 21 лютага.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.