Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні лепш устрымацца ад рашучых дзеянняў як у дзелавых, так і ў асабістых сферах, асабліва без дастатковай інфармаванасці. У аўторак давядзецца стрымаць свае амбіцыі, у гэты дзень вы можаце быць неаб'ектыўныя. Старайцеся не дапускаць негатыўных думак, ваша энергетыка будзе настолькі моцная, што яны могуць нават матэрыялізавацца. У сераду ні ў якім разе не дазваляйце сабе рэзкіх ацэнак у адносінах да навакольных.


ЦЯЛЕЦ. Перыяд удалы для пошукаў працы і наладжвання сяброўскіх адносін. На гэтым тыдні вы можаце праявіць сябе занадта эмацыйным чалавекам і стварыць гэтым шмат праблем не толькі сабе, але і навакольным. Праявіце такт і карэктнасць пры зносінах з калегамі на працы. Будзьце асцярожныя ў дачыненні да новых знаёмых, бо ёсць небяспека трапіць на кручок да людзей з сумнеўнай рэпутацыяй. Не варта прымаць паспешлівых рашэнняў, лепш прыслухацца да інтуіцыі.


БЛІЗНЯТЫ. Тыдзень будзе паспяховым у справах, звязаных з фінансамі. Гэта спрыяльны час для прыняцця рашэння, укладання сваіх сродкаў і сіл, новых пачынанняў. Можаце выдаць нямала ідэй і праектаў, і большасць з іх акажуцца цалкам жыццяздольнымі і прыбытковымі. У чацвер можа з'явіцца жаданне пачаць усё спачатку: кардынальна змяніць імідж, або перабудаваць дом, або бязлітасна выкінуць усё, што назапашвалася гадамі. Добры час для новых пачынанняў! У суботу з'явіцца магчымасць прымяніць тэарэтычныя веды на практыцы, і вынікі вельмі пацешаць.


РАК. Не варта дазваляць супрацоўнікам і начальству сумнявацца ў тым, што ў вас ёсць свая пазіцыя па ключавых пытаннях. Калі вы з чымсьці не згодны — выказвайце свае пярэчанні адразу. Давядзецца пазмагацца за свае ідэалы і магчымасць рухацца наперад. Старайцеся не чапляцца за мінулае, чымсьці ўсё роўна прыйдзецца ахвяраваць, а штосьці вам проста перашкаджае. У першай палове тыдня разбярыцеся з дробнымі бытавымі справамі, а другую палову лепш прысвяціць адпачынку. У пятніцу могуць завязацца вельмі карысныя для працы знаёмствы.


ЛЕЎ. Прысвяціце першую палову тыдня планаванню і разлікам, каб пазбавіцца ад страхаў і сумненняў. Ваш унутраны свет запатрабуе асцярожных і клапатлівых адносін да сябе. Узбагаціце яго новымі ўражаннямі і адчуваннямі. Схадзіце ў тэатр, арганізуйце сустрэчу са старымі сябрамі. Прыслухайцеся да сваёй інтуіцыі і займайцеся толькі тымі праблемамі, на неабходнасць вырашэння якіх яна пакажа. У другой палове тыдня знойдзеце падтрымку ў сваім асяроддзі, што дазволіць з упэўненасцю ўзяцца за рэалізацыю задуманага. Паспрабуйце не даводзіць сітуацыю да сварак з блізкімі.


ДЗЕВА. Вы паспееце рэалізаваць практычна ўсе намечаныя планы, толькі старайцеся не мітусіцца і верыць ва ўласныя сілы. Вашы эмоцыі могуць вас падвесці. Спраўляцца з праблемамі і цяжкасцямі, якія ўзнікаюць, давядзецца самастойна. Тыдзень вельмі багаты на падманы і выпрабаванні прадбачлівасці і асцярожнасці. Сканцэнтруйцеся, збярыцеся і дзейнічайце, для вас будзе важны любы станоўчы вынік. Будзьце ўважлівыя да ўсіх прапаноў у асабістай сферы, не ўпусціце свой шанц.


ШАЛІ. Ад рашучасці і энергіі будзе залежыць паспяховая рэалізацыя вашых задум і доўгатэрміновых планаў. Паспрабуйце ўзбагаціць сябе новай карыснай інфармацыяй. У першай палове тыдня падзеі будуць развівацца спрыяльна практычна ва ўсіх абласцях дзейнасці. Другая палова можа аказацца больш складанай, асабліва калі вы не будзеце выконваць абяцанняў, дадзеных партнёрам. Паспрабуйце ўсё ж такі пазбягаць канфліктаў на працы. Пры зносінах са старэйшымі сваякамі рэкамендуецца быць больш стрыманымі і міралюбівымі.


СКАРПІЁН. Прыемна адчуваць сябе значным чалавекам, павага надае ўпэўненасць ва ўласных сілах. За гэты тыдзень вы многага дасягняце. Умацуюцца вашы пазіцыі ў прафесійнай сферы. Праца прынясе прыбытак і цікавы круг зносін. Ваш поспех можа выклікаць зайздрасць нядобразычліўцаў, аднак яны не здолеюць прычыніць шкоды. Паспрабуйце раздзяліць усе радасці і праблемы з каханым чалавекам. Беражыце свае і чужыя нервы.


СТРАЛЕЦ. Паспяховы пачатак тыдня, асабліва ў пытаннях, звязаных са зносінамі і адносінамі. Не забывайцеся пра пачуццё ўласнай годнасці, але паспрабуйце не задзіраць нос, адчуваючы сябе зоркай першай велічыні. Зараз зручны час для знаёмства з патэнцыйным работадаўцам, пажадана ў нефармальнай абстаноўцы. Не трэба баяцца надыходзячых перамен, бо нават пры невялікіх намаганнях атрымаецца дамагчыся істотных вынікаў. Пераканаецеся ў тым, што неабходныя мноству людзей, будзеце карысныя блізкім.


КАЗЯРОГ. Колькасць спраў на працы ўсё павялічваецца. Можа нават пачаць здавацца, што тыдзень вы праведзяце ў рабоце без права на адпачынак, ежу і сон. Не хвалюйцеся, усе праблемы вырашальныя, калі выявіце сабранасць, уважлівасць і засяроджанасць. Не саромейцеся прымяніць свае веды на практыцы, гэта значна паскорыць працэс. У чацвер паспрабуйце не марнаваць каштоўны час на балбатню. Не плануйце на пятніцу рашэнне адказных пытанняў, у адваротным выпадку ёсць рызыка памыліцца або стаць ахвярай падману.


ВАДАЛЕЙ. Не будзьце такімі легкадумнымі, сцеражыцеся зносін у сумнеўных кампаніях, інакш можаце самі не заўважыць, як ператворыцеся ў выразніка чужых вам інтарэсаў. У панядзелак ці аўторак, хутчэй за ўсё, давядзецца выступаць перад вялікай аўдыторыяй. Паспрабуйце падрыхтавацца і не хвалявацца. Запланаваныя справы ў чацвер паспяхова завершацца. У пятніцу трымайце свае планы і ідэі пры сабе, яшчэ не час расказваць пра іх навакольным. У суботу лепш заняцца паўсядзённымі справамі, а вечар прысвяціць прыемнаму рамантычнаму адпачынку.


РЫБЫ. Неабходна прадумаць стратэгію будучых дзеянняў. Ацаніць, наколькі рэальны шанц увасаблення ў жыццё раней задуманага ў кар'еры. Поспех цалкам магчымы, але ў першай палове тыдня не варта занадта вылучацца і прыцягваць увагу начальства. Не перашкодзіць прааналізаваць атмасферу ў калектыве, яна павінна быць рабочай — без інтрыг або панібрацтва. Будзьце абачлівыя пры асабістых зносінах, бо могуць раскрыцца вашы тайны, парушыўшы спакой у сям'і.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».