Вы тут

Чэрчыль прадказаў існаванне іншапланецян


Амерыканскія вучоныя знайшлі невядомы раней рукапіс экс-прэм'ера Вялікабрытаніі сэра Уінстана Чэрчыля, у якім ён разважае пра магчымасць існавання жыцця па-за межамі Зямлі.


У аглядзе артыкула брытанскага палітыка, апублікаваным амерыканскім часопісам Nature, адзначаецца сучасны лад мыслення аўтара, які грунтаваўся на некалькіх базавых ідэях: неабсяжнасці Сусвету, неабходнасці вады для зараджэння жыцця і паняцці «заселенай зоны», якое прадугледжвае тэмпературны фактар і неабходнасць наяўнасці гравітацыі для фарміравання атмасферы.

З улікам выкладзенага Уінстан Чэрчыль прыйшоў да высновы: «Ёсць шанцы, што існуюць планеты, умовы на якіх не выключаюць магчымасць існавання жыцця».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Успаміны бортмеханіка верталёта пра Афганістан

Успаміны бортмеханіка верталёта пра Афганістан

У лётнай кніжцы Сяргея Пацкевіча — 970 гадзін налёту.